Другая сусьветная вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Друга́я сусьве́тная (усясьветная[3]) вайна́ — найвялікшы й найкрываўшы канфлікт у гісторыі чалавецтва.
Другая сусьветная вайна | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сусьветныя войны | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Антыгітлераўская кааліцыя асноўныя ўдзельнікі:
у т. л. дамініёны:
дзяржавы:
•
![]()
Рухі Супраціўленьня Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() войскі на радзіме[lower-alpha 3] ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Дзяржавы, якія выйшлі з нацысцкага блоку: Аб’явілі вайну Нямеччыне, | Краіны Восі асноўныя ўдзельнікі:
сатэліты:
•
![]() • ![]() • ![]() • ![]() • ![]() • ![]() • ![]() • ![]() • ![]() • ![]() • ![]() сатэліты:
Калябарацыянісцкія воінскія фарміраваньні: Поўны сьпіс
Праціўнікі дзяржаў ![]() | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
![]()
Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() • Тодар Паўлаў • Вэнэлін Ганеў • Цвятко Бабашэўскі ![]() ![]() | ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() • Кірыл Прэслаўскі † • Багдан Філаў † • Нікола Міхаў † ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() Поўны сьпіс
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Бао Дай ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() | ||||||||||
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/1/19/Second_world_war_europe_animation_small.gif)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/Landings_at_St_Aubin-sur-Mer.jpg/640px-Landings_at_St_Aubin-sur-Mer.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Sixteen-inch_guns_of_the_USS_Iowa_firing.jpg/640px-Sixteen-inch_guns_of_the_USS_Iowa_firing.jpg)
Традыцыйна лічыцца, што пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Эўропе стаў напад 1 верасьня 1939 году Трэцяга Райху на Польшчу, у Азіі — напад японскага флёту на амэрыканскую базу Пэрл-Гарбар 7 сьнежня 1941 году на Пацыфіцы. Аднак, некаторыя дасьледнікі пунктам адліку Другой сусьветнай вайны ў Азіі называюць пачатак Другой японска-кітайскай вайны 7 ліпеня 1937 году. Вайна скончылася 8 траўня 1945 году ў Эўропе і 2 верасьня 1945 году ў Азіі падпісаньнем капітуляцыі Японіі.
Ініцыятарам вайны сталі так званыя краіны Восі — Трэці Райх, Італія й Японія, якія ставілі перад сабой мэту захопу тэрыторыяў суседніх краінаў і іх падпарадкаваньне ўласным інтарэсам. Асноўнымі ваеннымі супраціўнікамі на пачатковым этапе канфлікту былі Францыя, Вялікабрытанія і Рэспубліка Кітай. Савецкі Саюз з свайго боку пачаў рабіць першыя крокі да шырокамаштабнай экспансіі на захад, падрыхтоўкай да якой стала падпісаньне пакта паміж Сталінам і Гітлерам, больш вядомага пад назвай Пакт Молатава — Рыбэнтропа: у верасьні 1939 году СССР нападае на ўсходнюю Польшчу, у лістападзе 1939 году на Фінляндыю, і затым у красавіку 1940 году на краіны Балтыі (Летуву, Латвію й Эстонію), а таксама Румынію (Бэсарабія і Букавіна). Па заканчэньні «зімовай вайны» ў Фінляндыі ў сакавіку 1940 году, анэксіі краінаў Балтыі і румынскіх тэрыторыяў, галоўныя ваенныя мэты і тэрытарыяльныя амбіцыі Савецкага Саюзу на той час былі задаволены, і ваенныя дзеяньні з боку СССР былі спынены. Па парушэньні дасягнутага Гітлерам і Сталінам пагадненьня з боку Нямеччыны ў форме ўварваньня ў далейшае разьвіцьцё ваенных дзеяньняў ўцягваецца і Савецкі Саюз.
У Другой сусьветнай вайне загінула ад 55 да 60 мільёнаў чалавек. З боку краінаў Восі канфлікт вызначаўся моцнай расісцкай ідэалёгіяй, што выклікала неймаверную колькасьць ваенных злачынстваў і жорсткае, гвалтоўнае і пераважна сыстэматычнае вынішчэньне цывільнага насельніцтва. Адной з прычын значнага павелічэньня колькасьці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва ў параўнаньні зь Першай сусьветнай вайной стала, акрамя таго, дынамічнае разьвіцьцё ваенна-прамысловага комплексу. Разьвіцьцё ваеннай прамысловасьці дазваляла шырокамаштабнае бамбаваньне цэлых жылых кварталаў Эўропы й Азіі, асабліва ў апошнія гады вайны.