![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c4/Pacific_Ocean.png/640px-Pacific_Ocean.png&w=640&q=50)
Ціхі акіян
найвялікшы акіян на Зямлі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціхі акіян — найвялікшы акіян на Зямлі, які працягнуўся ад Арктыкі на поўначы да Паўднёвага акіяну на поўдні. Абмывае Азію і Аўстралію на захадзе, Паўночную Амэрыку і Паўднёвую Амэрыку на ўсходзе. Акіян мае плошчу 179,7 млн км² (з марамі) — Ціхі акіян займае 46% паверхні вады Зямлі, і 30% паверхні ўсёй плянэты.[1] Экватар падзяляе акіян на паўночную і паўднёвую часткі. Найглыбейшай кропкай у акіяне (і на плянэце ўвогуле) зьяўляецца Марыянская ўпадзіна, глыбіня якой складае 10 911 мэтраў.[2][3]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c4/Pacific_Ocean.png/320px-Pacific_Ocean.png)
Эўрапейцы пачалі дасьледваньне акіяну на пачатку XVI стагодзьдзя, першым быў гішпаскі дасьледнік Васка Нуньес дэ Бальбоа, які перайшоў праз Панамскі пярэсмык у 1513 годзе і назваў акіян Mar del Sur (па-беларуску: Паўднёвае мора). Сёньняшнюю назву акіян мае ад партугальска-лацінскага макаранізма Tepre Pacificum (па-беларуску: Ціхае мора), якім нарок акіян Фэрнан Магелан.[4]