Люксэмбург
дзяржава ў Заходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Люксэмбу́рґ (па-люксэмбурску: Lëtzebuerg (зьвесткі), па-француску: Luxembourg, па-нямецку: Luxemburg), афіцыйна Вялі́кае ге́рцагства Люксэмбург (люкс. Groussherzogtum Lëtzebuerg, франц. Grand-Duché de Luxembourg, ням. Großherzogtum Luxemburg) — малая сухапутная краіна ў паўночна-заходняй Эўропе. Мяжуе з Францыяй, Нямеччынай і Бэльґіяй. Сталіца — места Люксэмбург. Плошча — 2586 км², насельніцтва — 660 809 жыхароў (2023).
Люксэмбург Grand-Duché de Luxembourg Großherzogtum Luxemburg Groussherzogtum Lëtzebuerg | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Mir wëlle bleiwe wat mir sinn | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ons Heemecht» | |||||
Афіцыйная мова | француская, нямецкая, люксэмбурская | ||||
Сталіца | Люксэмбург | ||||
Найбуйнейшы горад | Люксэмбург | ||||
Форма кіраваньня | унітарная парлямэнцкая канстытуцыйная манархія Анры Ксаўе Бэтэль | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
168-е месца ў сьвеце 2586,4 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2021) • шчыльнасьць |
168-е месца ў сьвеце 643 941 255/км² | ||||
Этнічны склад |
| ||||
Канфэсійны склад |
| ||||
СУП • агульны (2022) • на душу насельніцтва |
98-е месца ў сьвеце $90,532 мільярды $140 694 | ||||
Валюта | эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная |
9 чэрвеня 1815 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lu | ||||
Тэлефонны код | +352 | ||||
Люксэмбург — адзінае ў сьвеце незалежнае вялікае герцагства (ад 1815 году); прадстаўнічая дэмакратыя на чале з манархам. Займае адно зь першых месцаў у сьвеце паводле СУП (ППЗ) на душу насельніцтва. Краіна-заснавальніца ААН, АЭСР, НАТО, Эўразьвязу ды Бэнілюксу. Места Люксэмбург у 2014 року ўключанае ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.