Канада
краіна ў Паўночнай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кана́да (па-ангельску: Canada, па-француску: Canada) — краіна Паўночнай Амэрыкі, займае другое месца ў сьвеце (пасьля Расеі) па плошчы тэрыторыі. Адзінай незалежнай краінай-суседам зьяўляюцца Злучаныя Штаты Амэрыкі. Акрамя ЗША, Канада таксама мяжуе з Сэн-П’ер і Мікелёнам, які ўваходзіць у склад Францыі, ды з Грэнляндыяй, тэрыторыя якой належыць Даніі.
Канада лац. Kanada Canada | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: A Mari Usque Ad Mare («Ад мора да мора») | |||||
Дзяржаўны гімн: «O Canada!» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, француская | ||||
Сталіца | Атава | ||||
Найбуйнейшы горад | Таронта | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія Карл III Мэры Сімон Джастын Трудо | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
2 месца ў сьвеце 9 984 670 км² 8,92 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2022) • шчыльнасьць |
37 месца ў сьвеце 39 292 355[1] 3,41/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
14 месца ў сьвеце 1303 млрд 47 066 | ||||
Валюта | Канадзкі даляр (ISO 4217) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ca | ||||
Тэлефонны код | +1 |
Канада была заселена на працягу многіх тысячагодзьдзяў рознымі групамі карэнных народаў. Пачынаючы з францускага дасьледчыка Жака Карт’е, які ў 1534 годзе пачаў вывучэньне берагоў ракі Сьв. Ляўрэнція, пачынаецца каляніяльная гісторыя Канады. Францыя саступіла амаль усе свае калёніі ў Паўночнай Амэрыцы ў 1763 годзе пасьля Сямігадовай вайны з ангельцамі. Пасьля пэрыяду ангельскай калянізацыі з саюзу трох брытанскіх калёніяў 1 ліпеня 1867 году (якія былі дагэтуль тэрыторыямі Новай Францыі) нарадзілася канадзкая канфэдэрацыя, якая была сфармавана з чатырох правінцыяў (Новая Шатляндыя, Квэбэк, Антарыё, Нью-Брансўік). 11 сьнежня 1931 году пашырэньне аўтаноміі Канады падкрэсьлілі праз падпісаньне «Вэстмінстэрскага статусу». Апошнім крокам у атрыманьні незалежнасьці Канады ад Вялікабрытаніі стаў «Акт аб Канадзе», падпісаны 17 красавіка 1982 году, які разарваў рэшткі прававых залежнасьцяў ад брытанскага парлямэнту. Канада атрымала незалежнасьць ад Злучанага Каралеўства ў выніку мірнага працэсу з 1867 па 1982 гг.
У цяперашні час Канада зьяўляецца фэдэратыўнай дзяржавай, якая складаецца з 10 правінцыяў і 3 тэрыторыяў. Правінцыя зь пераважным франкамоўнымі насельніцтвам — Квэбэк, астатнія — пераважна англамоўныя правінцыі, таксама званыя «ангельская Канада» ў параўнаньні з франкамоўным Квэбэкам. Будучы адной зь дзевяці пераважна англамоўных правінцыяў, Нью-Брансўік зьяўляецца адзінай афіцыйна дзьвюхмоўнай канадзкай правінцыяй.
Канада зьяўляецца чальцом «Вялікай васьмёркі», «Вялікай дваццаткі», NATO, Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы (АЦЭС), СГА, Садружнасьці нацыяў, Франкафоніі, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў і ААН.