Новая Францыя
францускія калёніі ў Паўночнай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вая Фра́нцыя (па-француску: Nouvelle-France) — агульная назва францускіх уладаньняў у Паўночнай Амэрыцы з 1534 па 1763 гады. У розны час у склад Новай Францыі ўваходзілі:
- Канада — сучасныя канадзкія правінцыі Квэбэк, Антарыё й частка берагоў Вялікіх азёраў (у прыватнасьці, заснаваны Антуанам Кадылякам форт Дэтруа — сёньняшні Дэтройт).
- Люізыяна (Louisiane) — даліна ракі Місысыпі з сучаснымі амэрыканскімі штатамі Луізыяна, Місысыпі, Арканзас, Паўночная й Паўднёвая Дакота, Аёва, Канзас, Мізуры, Мантана, Нэбраска й Аклагома.
- Акадо (Acadie) — сучасныя канадзкія правінцыі Нью-Брансўік, Новая Шатляндыя й выспа Сьвятога Іяана (Saint-Jean) — сёньняшняя Выспа Прынца Эдўарда.
- Новая Зямля (Terre-Neuve) — сучасны Ньюфаўндлэнд.