Латвія
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́твія (па-латыску: Latvija, па-ліўску: Leţmō; афіцыйна — Латвійская Рэспубліка, па-латыску: Latvijas Republika, па-ліўску: Leţmō Vabāmō) — краіна ў Паўночнай Эўропе, адна з трох краінаў Балтыі. Мяжуе з Эстоніяй на поўначы, Летувой на поўдні, на ўсходзе з Расеяй і Беларусьсю на паўднёвым усходзе. Акрамя таго мае марскую мяжу са Швэцыяй на захадзе. На пачатак 2018 году ў Латвіі налічвалася 1 929 900 жыхароў[1], тэрыторыя краіны дасягае 64,589 км²[2]. Латвія мае ўмераны сэзонны клімат[3]. Гістарычна й этнаграфічна падзяляецца на чатыры гістарычныя рэгіёны: Курзэмэ (Kurzeme, паўднёвы захад), Відзэмэ (Vidzeme, паўночны ўсход), Зэмгалэ (Zemgale, цэнтральны поўдзень) і Латгалія (Latgale, усход).
Латвія лат. Latvijas Republika | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Tēvzemei un Brīvībai» («Бацькаўшчыне і Свабодзе») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Dievs, svētī Latviju!» | |||||
Афіцыйная мова | латыская | ||||
Сталіца | Рыга | ||||
Найбуйнейшы горад | Рыга | ||||
Форма кіраваньня | Парляманцкая рэспубліка Эгілс Левітс Эвіка Сіліня Інара Мурніецэ | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
124-е месца ў сьвеце 64 589 км² 1,57% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2018) • шчыльнасьць |
148-е месца ў сьвеце 1 929 900[1] 34,3/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
49-е месца ў сьвеце $28,324 млрд $13 984 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — прызнаная — страчаная — адноўленая — прызнаная |
Ад Нямецкай імпэрыі (Ваймарскай рэспублікі) 18 лістапада 1918 11 жніўня 1920 17 чэрвеня 1940 Ад СССР 4 траўня 1990 21 жніўня 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | LV | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lv | ||||
Тэлефонны код | +371 | ||||
Пасьля стагодзьдзяў швэдзкага, вялікалітоўскага, польскага і расейскага панаваньня, Латвійская Рэспубліка была заснавана 18 лістапада 1918 году, калі яна паўстала ў пэрыяд пасьля Першай сусьветнай вайны, абвясьціўшы незалежнасьць ад Расейскае імпэрыі[4]. У 1930-я гады пасьля перавароту ў 1934 годзе быў усталяваны аўтарытарны рэжым Карліса Ўлманіса. Дэ-факта незалежнасьць краіны была спыненая ў пачатку Другой сусьветнай вайны, пачынаючы з гвалтоўнага ўключэньня Латвіі ў склад Савецкага Саюза, а затым ўварваньня і акупацыі нацыскай Нямеччыны ў 1941 годзе, і зноў акупацыі Саветамі ў 1944 годзе. Мірная Сьпяваючая рэвалюцыя, пачынаючы з 1987 году, прывяла да балтыйскага вызваленьня ад савецкай улады і асуджэньня «сталінскага» незаконнага захопу ў 1940 годзе[5]. Рэвалюцыя была скончана падпісаньнем дэклярацыі аб аднаўленьні незалежнасьці Латвійскай Рэспублікі 4 траўня 1990 году, і аднаўленьня дэ-факта незалежнасьці 21 жніўня 1991 году.
Латвія зьяўляецца дэмакратычнай рэспублікай і высокаразьвітай краінай. Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны зьяўляецца старажытны горад Рыга, якая да таго ж зьяўлялася культурнай сталіцай Эўропы ў 2014 годзе. Латыская мова зьяўляецца адзінай афіцыйнай у краіне. Латвія зьяўляецца ўнітарнай дзяржавай, падзяляецца на 119 адміністрацыйных адзінкі, зь якіх 110 зьяўляюцца краямі і 9 маюць статус гарадоў рэспубліканскага падпарадкаваньня[6]. Латышы зьяўляюцца карэнным насельніцтвам Латвіі[2]. Латыская і летувіская мовы зьяўляюцца адзінымі з балтыйскіх моваў, якія захаваліся да нашых дзён. У выніку шматвяковага расейскага валадарства (1710—1918), а затым савецкай акупацыі Латвіі, у краіны пражывае вялікая колькасьць этнічных расейцаў (26,9%), некаторыя зь якіх (14,1%) гэтак не атрымалі грамадзянства, маючы статус неграмадзянаў. Да Другой сусьветнай вайны Латвія таксама мела значныя меншасьці этнічных немцаў і габрэяў. Гістарычна на тэрыторыі краіны пераважае лютэранская форма пратэстанцтва, за выключэньнем Латгаліі на паўднёвым усходзе, дзе гістарычна пераважае каталіцкая царква[7]. За часам Расеі значна распаўсюдзілася праваслаўе.
Латвія зьяўляецца чальцом Эўрапейскага Зьвязу, НАТО, Рады Эўропы, Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў ды іншых міжнародных арганізацыяў. На 2014 год Латвія займае 46-е месца паводле індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу[8]. 1 студзеня 2014 году Латвія адмовілася ад выкарыстаньня асабістай валюты і далучылася да Эўразоны.