Балтыйскія мовы
група індаэўрапейскіх моваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Балты́йскія мовы — група моваў у складзе індаэўрапейскай сям’і моваў, гістарычна ўжываных на тэрыторыі ад вусьця ракі Вісла на захадзе, па межы Эстоніі на поўначы. Адасобілася ў часе разгалінаваньня на балтыйскую і славянскую моўныя групы, зь якой часам аб’ядноўваецца ў вышэйшы таксон — балта-славянскую групу моваў у складзе індаэўрапейскае моўнае сям’і.
балтыйская група | |
Народнасьць | латышы, летувісы, некаторыя іншыя сумежныя народы, гістарычна — шэраг плямёнаў Усх. Эўропы |
---|---|
Арэал | Усходняя Эўропа (пераважна краіны Балтыі) |
Лінгвістычная клясыфікацыя | індаэўрапейская сям'я
|
Склад |
заходняя, усходняя галіны
|
Колькасьць носьбітаў | больш за 4,5 млн чал. |
ISO 639-5: | bat |
На сёньняшні час налічваецца ўсяго дзьве жывыя балтыйскія мовы — летувіская й латыская, часам з складу апошняй у якасьці асобнай мовы вылучаюць латгальскі дыялект. Усе балтыйскія мовы, у тым ліку й мёртвыя, паходзяць ад прабалтыйскае мовы — мовы, якая ўтварылася ў выніку распаду праіндаэўрапейскае мовы і пазьней распалася на асобныя роднасныя балтыйскія мовы. Прабалтыйская мова не зьяўляецца пісьмова засьведчанай, таму зьяўляецца рэканструяванай мовай.