Балта-славянскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́лта-славя́нскія мовы — гіпотэза, якая прапаноўвае аб’яднаньне балцкай і славянскіх галінаў індаэўрапейскае моўнае сям’і ў якасьці адзінай групы індаэўрапейскай сям’і.
балта-славянская група | |
Народнасьць | балты, славяне |
---|---|
Арэал | Усходняя, Паўднёвая, Паўночная Эўропа |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Склад |
славянская, балцкая галіны
|
балцкія усходнеславянскія заходнеславянскія паўднёваславянскія |
Балцкія й славянскія мовы маюць шэраг лінгвістычных рысаў, адсутных у іншых галінах індаэўрапейскай сям’і моваў, што дае падставу некаторым лінгвістам высоўваць гіпотэзы пра наяўнасьць колішняга сумеснага разьвіцьця будучых балцкіх і славянскіх моваў. Пэўная частка сучасных індаэўрапэістаў лічыць балцкія ды славянскія мовы часткай адной групы ў складзе індаэўрапейскай сям’і, аднак некаторыя аспэкты іх зносінаў застаюцца нявызначанымі, што падмацоўваецца палітычнымі фактарамі[1][2]. Іншыя лінгвісты высоўваюць меркаваньні пра падзел гіпатэтычнай балта-славянскай групы на тры галіны: усходнебалцкую, заходнебалцкую і славянскую[3][4].
Існуюць спробы рэканструкцыі прабалта-славянскае мовы, якая, у выпадку пацьвярджэньня балта-славянскай гіпотэзы, ёсьць агульным продкам прабалцкай і праславянскай мовы, які аддзяліўся, у сваю чаргу, ад праіндаэўрапейскай мовы. Пры рэканструкцыі прабалта-славянскае мовы ў лінгвістыцы выкарыстоўваюцца мэтады кампаратывістыкі і, у прыватнасьці, асаблівыя гукавыя законы. Паводле гэтых гіпотэзаў адзін з найбольш інавацыйных дыялектаў прабалта-славянскага дыялектнага кантынўуму вылучыўся зь ягонага складу і потым запачаткаваў праславянскую мову, зь якой бяруць сваё паходжаньне ўсе славянскія мовы.