![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Slavic_distribution_origin.png/640px-Slavic_distribution_origin.png&w=640&q=50)
Праславянская мова
прамова старажытных славянаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Праславя́нская мова — пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў[1][2], якая рэканструюе славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд V—ІХ стагодзьдзяў н.э. Як і ў выпадку зь іншымі прамовамі, ня мае пісьмовых помнікаў мовы, ейны меркаваны стан і разьвіцьцё аднаўляецца мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў[3][4].
- Ня варта блытаць з стараславянскай мовай.
Праславянская мова | |
![]() Адзін з варыянтаў інтэрпрэтацыі прарадзімы славянаў Першасная зона славянскіх гідронімаў (Encyclopedia of Indo-European Culture, pp. 524-526) Комплекс Праскай, Пянькоўскай і Калочынскай археалягічных культураў (VI—VII стст. н.э.), якія, верагодна, адпавядалі арэалу славянскіх плямёнаў у гэтыя часы | |
![]() | |
Ужываецца ў | сучасных Польшчы й ва Ўкраіне, пазьней — ва ўсёй Усходняй Эўропе |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | — |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
Не была статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу[5]. Імклівае разьвіцьцё праславянскай мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ейнага ўжываньня. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных на ўсім арэале, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы азначаецца як агульнаславя́нская мова.
Была нашчадкам праіндаэўрапейскае мовы, па распадзе якой разьвіліся іншыя прамовы сучасных галінаў індаэўрапейскае сям’і, як то прагерманская, пракельцкая, праіндаіранская і да т.п. Існуе гіпотэза, што прабалты й праславяне перажылі пэрыяд агульнай супольнасьці, згодна з падобнымі гіпотэзамі рэканструюецца прабалта-славянская мова, якая ў канцы 1-га тыс. да н.э. распалася на прабалтыйскую й праславянскую[6].
Эпоху існаваньня праславянскае мовы ўмоўна падзяляюць на тры пэрыяды: раньні, сярэдні й позьні, якія вызначаліся практычна адсутнымі, мернымі й значнымі дыялектнымі адрозьненьнямі адпаведна. Позьні пэрыяд праславянскае мовы часам азначаецца як сярэднеагульнаславянскі[7]. Да праславянскае мовы ў пэўнай ступені блізкі дыялект грэцкае Македоніі ІХ ст. (гл. стараславянская мова).