Балтыйскія мовы
група індаэўрапейскіх моваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Балты́йскія мовы — група моваў у складзе індаэўрапейскай сям’і моваў, гістарычна ўжываных на тэрыторыі ад вусьця ракі Віслы на захадзе да межаў Эстоніі на поўначы. Як мяркуецца, адасобілася ў часе разгалінаваньня на балтыйскую і славянскую моўныя групы, зь якой часам аб’ядноўваецца ў вышэйшы таксон — балта-славянскую групу моваў у складзе індаэўрапейскае моўнае сям’і.
Балтыйская група | |
Народнасьць | латышы, летувісы, некаторыя іншыя сумежныя народы, гістарычна — некалькі плямёнаў Усходняй Эўропы |
---|---|
Арэал | Усходняя Эўропа (пераважна краіны Балтыі) |
Лінгвістычная клясыфікацыя | індаэўрапейская сям'я
|
Склад |
заходняя, усходняя галіны
|
Колькасьць носьбітаў | больш за 4,5 млн чал. |
ISO 639-5: | bat |
На сёньняшні час налічваецца толькі дзьве жывыя балтыйскія мовы — летувіская й латыская, часам з складу апошняй у якасьці асобнай мовы вылучаюць латгальскі дыялект. Усе балтыйскія мовы, у тым ліку й мёртвыя, паходзяць ад прабалтыйскае мовы — мовы, якая ўтварылася ў выніку распаду праіндаэўрапейскае мовы і пазьней распалася на асобныя роднасныя балтыйскія мовы. Прабалтыйская мова ня мае пісьмовых сьведчаньняў, таму ёсьць рэканструяванай мовай.