Краіны Балтыі
вобласьць у паўночна-ўсходняй Эўропе, якая ўключае ў сябе Латвію, Летуву й Эстонію / From Wikipedia, the free encyclopedia
Краі́ны Ба́лтыі (па-эстонску: Balti riigid, Baltimaad, па-латыску: Baltijas valstis, па-летувіску: Baltijos valstybės), таксама Ба́лтыя — вобласьць у паўночна-ўсходняй Эўропе, якая ўключае ў сябе Латвію, Летуву й Эстонію. У савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваўся тэрмін «Прыбалтыка» (рас. Прибалтика).
Праз гаспадарчы роськвіт 2000—2006 гадоў краіны Балтыі атрымалі назоў балтыйскіх тыграў.