Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
колішняя дзяржава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саю́з Саве́цкіх Сацыялісты́чных Рэспу́блік[lower-alpha 2], таксама Зьвяз Саве́цкіх Сацыялісты́чных Рэспу́блік, ЗССР і Зьвяз Ра́давых Сацыялісты́чных Рэспу́блік, ЗРСР[lower-alpha 3], размоўна Савок (па-расейску: Союз Советских Социалистических Республик) — дзяржава, якая існавала з 1922 па 1991 гады ў Эўропе і Азіі. СССР займаў 1/6 частку заселенае сушы і быў найбуйнейшай паводле плошчы краінаю сьвету на тэрыторыі, якую да 1917 году займала Расейская імпэрыя безь Фінляндыі, часткі Польскага Царства і некаторых іншых тэрыторыяў (Карская вобласьць, цяпер Турэччына), але з Галіцыяй, Закарпацьцем, часткаю Ўсходняе Прусіі, Паўночнай Букавінай, Паўднёвым Сахалінам і Курыламі.
СССР лац. Sajuz Savieckich Sacyjalistyčnych Respublik Союз Советских Социалистических Республик | |||||
| |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! | |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн СССР» | |||||
Афіцыйная мова | de-jure — не было de-facto — расейская | ||||
Сталіца | Масква | ||||
Найбуйнейшы горад | Масква | ||||
Форма кіраваньня | Савецкая рэспубліка пад таталітарнай дыктатурай | ||||
Валюта | Савецкі рубель (SUR) | ||||
Часавы пас | +2…+12[lower-alpha 1] | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .su | ||||
Тэлефонны код | +7 |
Паводле Канстытуцыі 1977 году, СССР абвяшчаўся адзінай саюзнаю шматнацыянальнай і сацыялістычнаю дзяржаваю.
Пасьля Другое сусьветнай вайны СССР меў сухапутныя межы з Аўганістанам, Вугоршчынаю, Іранам, Кітаем, КНДР (з 9 верасьня 1948 году), Манголіяй, Нарвэгіяй, Польшчай, Румыніяй, Турэччынай, Фінляндыяй, Чэхаславаччынай і Тувой (па заканчэньні Другой сусьветнай вайны ўвайшла ў склад СССР як аўтаномная вобласьць РСФСР) і толькі марскія са ЗША, Швэцыяй і Японіяй.
СССР быў створаны 30 сьнежня 1922 году шляхам аб’яднаньня РСФСР, Украінскае ССР, Беларускае ССР і ЗСФСР.
Складаўся з саюзных рэспублікаў (у розныя гады ад 4 да 16), паводле Канстытуцыі якія зьяўляліся сувэрэннымі дзяржавамі[1]; за кожнаю саюзнаю рэспублікаю захоўвалася права вольнага выхаду з саюзу[2]. Саюзная рэспубліка мела права ўступаць у адносіны з замежнымі дзяржавамі, складаць зь імі дамовы і абменьвацца дыпляматычнымі і консульскімі прадстаўнікамі, удзельнічаць у дзейнасьці міжнародных арганізацыяў[3]. Сярод 50 краінаў-заснавальнікаў ААН нароўні з СССР былі і дзьве яго саюзныя рэспублікі: БССР і УССР.
У склад некаторых рэспублік уваходзілі аўтаномныя ўтварэньні (Аўтаномныя Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі, аўтаномныя вобласьці, нацыянальныя (пасьля 1977 году — аўтаномныя) акругі), а таксама (не ва ўсіх) вобласьці і краі; пры гэтым аўтаномныя акругі й аўтаномныя вобласьці ў РСФСР не ўваходзілі ў яе склад непасрэдна, уваходзячы ў яе праз край (напрыклад, Адыгейская аўтаномная вобласьць, якая ўваходзіла ў Краснадарскі край). Іншыя рэспублікі маглі падзяляцца на непасрэдна раёны, але мець у сваім складзе аўтаномныя ўтварэньні, складзеныя зь некалькіх раёнаў (напрыклад, Нахічэванская АССР і Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць Азэрбайджанскай ССР). Іншыя рэспублікі маглі не зьмяшчаць аўтаномныя ўтварэньні і падзяляцца толькі на вобласьці (напрыклад, БССР), альбо на непасрэдна раёны (рэспублікі Балтыі, Малдова).
Пасьля Другое сусьветнай вайны СССР, нароўні з ЗША, быў звышдзяржаваю[4]. Савецкі Саюз дамінаваў у сусьветнай сыстэме сацыялізму, а таксама быў сталым чальцом Рады Бясьпекі ААН.
Распад СССР характарызаваўся вострым супрацьстаяньнем паміж прадстаўнікамі цэнтральнае саюзнае ўлады і новаабранаю ўладаю на месцах (Вярхоўныя Саветы, прэзыдэнты саюзных рэспублікаў). У 1989—1990 гадах усе рэспубліканскія Вярхоўныя Саветы прынялі дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт, некаторыя зь іх — дэклярацыі незалежнасьці. 17 сакавіка 1991 году ў 9-ці з 15-ці рэспублікаў СССР быў праведзены Ўсесаюзны рэфэрэндум пра захаваньне СССР, на якім дзьве траціны грамадзянаў выказаліся за захаваньне абноўленага саюзу. Але саюзным уладам не атрымалася стабілізаваць сытуацыю. За няўдалым дзяржаўным пераваротам дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы афіцыйна прызнаная незалежнасьць балтыйскіх рэспублікаў. Пасьля Ўсеўкраінскага рэфэрэндуму пра незалежнасьць, дзе большасьць насельніцтва выказалася за незалежнасьць Украіны, захаваньне СССР як дзяржаўнага ўтварэньня стала фактычна немагчымым, пра што было заяўлена ў Дамове пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, падпісаным 8 сьнежня 1991 году кіраўнікамі трох саюзных рэспублікаў — Ельцыным ад РСФСР (Расейскае Фэдэрацыі), Краўчуком ад УССР (Украіны) і Шушкевічам ад БССР (Рэспублікі Беларусь)[5]. Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне 26 сьнежня 1991 году. У канцы 1991 году Расейская Фэдэрацыя была прызнана дзяржаваю-прадаўжальнікам Саюзу ССР у міжнародна-прававых адносінах[6] і заняла яго месца ў Радзе Бясьпекі ААН[7].