Расея
краіна ў Азіі і Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Расе́я або Маскóўшчына[2], афіцыйна Расе́йская Фэдэра́цыя (рас. Росси́йская Федера́ция, Росси́я) — дзяржава ва Ўсходняй Эўропе і Паўночнай Азіі. Паводле канстытуцыі, фэдэрацыйная паўпрэзыдэнцкая рэспубліка. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход мае сухапутныя граніцы з Нарвэгіяй, Фінляндыяй, Эстоніяй, Латвіяй, Летувой і Польшчай (Калінінградзкая вобласьць), Беларусьсю, Украінай, Грузіяй, Азэрбайджанам, Казахстанам, Кітаем, Манголіяй і Паўночнай Карэяй. Апроч таго, мае марскую мяжу зь Японіяй Ахоцкім морам, і з штатам Аляска праз Бэрынгаў праліў. Паводле плошчы, якая складае 17 млн км², найбольшая краіна ў сьвеце, якая ахоплівае больш за адну восьмую частку плошчы сушы Зямлі. Паводле колькасьці насельніцтва мае дзявяты паказьнік у сьвеце з колькасьцю жыхароў у 143 млн чалавек на 2012 год[3].
- Запыт «Маскоўшчына» перанакіроўваецца сюды.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Расея (неадназначнасьць).
Расея лац. Rasieja Российская Федерация | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн Расейскай Фэдэрацыі» | |||||
Афіцыйная мова | Расейская | ||||
Сталіца | Масква | ||||
Найбуйнейшы горад | Масква | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Уладзімер Пуцін Міхаіл Мішусьцін | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
1-е месца ў сьвеце 17 098 246 км² 4,22% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
9-е месца ў сьвеце 143 657 134[1] 8,36/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
6-е месца ў сьвеце $2,376 трлн $16 687 | ||||
Валюта | Расейскі рубель (RUB) | ||||
Незалежнасьць | 12 чэрвеня 1990 | ||||
Аўтамабільны знак | RUS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ru | ||||
Тэлефонны код | +7 |
Эканоміка Расеі займае дзявятае месца паводле намінальнага СУП і мае шосты паказьнік па велічыні паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці на 2014 год. Краіна мае вялікія запасы энэргарэсурсаў, што зрабілі яе адным з найбуйнейшых вытворцаў нафты і прыроднага газу ва ўсім сьвеце[4].