валюта Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Расе́йскі рубе́ль (па-расейску: рубль; код RUB, да дэнамінацыі 1998 году — RUR) — афіцыйная валюта Расейскае Фэдэрацыі. 1 расейскі рубель раўняецца 100 капейкам (копейка). Эмітыяваныя банкноты наміналам у 5, 10, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў, а таксама манэты наміналам у 1, 5, 10, 50 капеек і 1, 2, 5, 10 рублёў.
Расейскі рубель | |
Краіна | |
---|---|
Код ISO-4217 | RUB |
Сымбаль | ₽[1] |
Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Расеі |
Увядзеньне ва ўжытак | 1992 |
Папярэдняя валюта | савецкі рубель і ruble (1991–1997)[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Рубель мае даўнюю гісторыю. Слова «рубль» паходзіць ад расейскага дзеяслова рубить («рубіць»). Гістарычна, рубель азначаў кавалак срэбра пэўнае вагі, адрублены ад большага зьлітку (грыўны). «Рубль» быў расейскім эквівалентам заходнеэўрапейскае маркі — адзінкі вымярэньня каштоўных мэталаў.
Назва дробнае манэты капейкі паходзіць ад расейскага слова копьё («дзіда»). Першыя капейкі друкаваліся ў Масковіі з 1478 году, пасьля заваёвы Наўгародзкага княства. На манэтах зьмяшчаўся герб Масквы — выява сьвятога Юры, працінаючага дзідаю цмока. Сьвяты Юры ёсьць і на сучасных расейскіх капейках.
Вага каштоўнага мэталу ў адным рублі зьмянялася зь цягам часу. У 1704 годзе паводле грашовае рэформы Пятра I была зацьверджаная колькасьць срэбра ў адным рублі — 28 ґ. Часьцей за ўсё рублі пячаталіся з срэбра, радзей — з золата, некаторыя манэты ў XIX стагодзьдзі былі зь плятыны. У 1897 годзе быў выпушчаны «залаты рубель», які раўняўся 0,774235 ґ золата.
У 1924 годзе савецкі ўрад пачаў эмісію савецкага рублю, які быў валютаю СССР да распаду краіны ў 1991 годзе.
У 1992 годзе зноў убачыў сьвет расейскі рубель. Эканамічная крыза ў Расеі прывяла да гіпэрінфляцыі, у 1995 годзе Цэнтральны Банк Расеі нават адмовіўся ад эмісіі мэталёвае манэты, а самая дробная банкнота мела намінал у 1000 рублёў. У 1998 годзе была паведзеная дэнамінацыя расейскае валюты — 1000 дэнамінаваных рублёў абменьваліся на 1 дэнамінаваны рубель.
На сёньняшні дзень манэты наміналам у 1 капейку сустрэць амаль немагчыма. Цэнтрабанк таксама плянуе спыніць выпуск манэт у 5 капеек. Прычынай гэтага зьяўляецца высокі сабекошт іх вырабу — напрыклад, выраб 1-капеечнай манэты каштуе 26 капеек.
Рэдкай зьяўляецца купюра ў 5 рублёў, у 2002 годзе замененая на манэты. У кастрычніку 2006 году ЦБ таксама абвясьціў пра свае пляны замены найболей папулярнай 10-рублёвай купюры манэтамі таго ж наміналу. Прычынай гэтага стаў кароткі тэрмін жыцьця купюры — 6—7 месяцаў супраць 10—15 гадоў для манэты. Цэнтрабанк, аднак, заяўляе, што ўсе выведзеныя з абароту банкноты і манэты будуць прымацца на працягу неабмежаванага часу.
У чэрвені 2006 году была ўведзеная новая купюра вартасьцю ў 5000 рублёў.
У лістападзе 2004 году ў Дзімітраўградзе (Ульянаўская вобласьць) быў пабудаваны пяцімэтровы помнік рублю.
На некаторых мовах Расеі рубель завецца па-іншаму (напрыклад, па-татарску — Сум).
У 2014 годзе з-за санкцыяў Захаду расейскі рубель абваліўся ўдвая[2], але пазней ўмацаваўся.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.