Срэбра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Срэбра

Срэ́бра (Ag, па-лацінску: argentum, ад англа-саксонскага sedlfor siolfur) Ag — хімічны элемэнт 11 групы пэрыядычнай сыстэмы (паводле старой клясыфікацыі — першай пабочнай падгрупы); атамны нумар 47. Бліскучы белы мэтал. Срэбра крыху цьвярдзейшае за золата. Срэбра — коўкі мэтал. Срэбра — высакародны мэтал. Срэбра больш хімічна актыўнае за золата і, магчыма, паляд. Срэбра мае найбольшую электраправоднасьць і цеплаправоднасьць сярод усіх мэталаў. Срэбра мае найменшы кантактны супор. Срэбра не акісьляецца на паветры і ў вадзе, але цямнее ў прысутнасьці азону, серкавадароднай кісьлі ці паветра з серкай. Срэбра вядомае са старажытнасьці. Яно згадваецца ў кнізе Роду. Археалягічныя знаходкі ў Малой Азіі і на астравах Эгейскага мора сьведчаць пра тое, што людзі навучыліся аддзяляць срэбра ад волава не пазьней за 3000 г да н. э. Адным з спосабаў атрыманьня срэбра зьяўляецца электроліз медзі. Срэбра ачышчаюць да 99,9%. Таксама існуе срэбра чысьцінёй да 99,999+%[1].

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...
Паляд Срэбра Кадм
Cu

Ag

Au
Выгляд
бліскучы белы мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Срэбра, Ag, 47
Катэгорыя элемэнту Пераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 11, 5, d
Адносная атамная маса 107,8682 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Kr] 4d10 5s1
Электронаў у абалонцы 2, 8, 18, 18, 1
Фізычныя ўласьцівасьці
Шчыльнасьць (пры п. т.) 10,50 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 961,78 °C
Тэмпэратура кіпеньня 2162 °C
Цеплаправоднасьць (300 K) 430 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +1, +2
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
107Ag51,84 107Ag зьяўляецца стабільным пры 60 нэўтронах
109Ag48,16 109Ag зьяўляецца стабільным пры 62 нэўтронах
Закрыць

Прыродныя крыніцы

Разам з цынай, ртуцьцю, антымонам, аршэньнікам, срэбра — важны элемэнт для патрэб чалавецтва. Паводле распаўсюджанасьці ў зямной кары займае 67-е месца сярод элемэнтаў. Самароднае срэбра і яго мінэралы (аргэніт Ag2S і кэраргірыт AgCl) — рэдкія, асноўная маса срэбра атрымліваецца пры дабываньні іншых мэталаў: руд волава, руд волава з цынкам, медзі, радовішчаў золата, медна-нікелевых руд. Сярод краінаў заходняга паўшар’я буйныя вытворцы срэбра — Мэксыка, ЗША, Канада ды Пэру.

Прымяненьне

Гістарычна срэбра выкарыстоўвалася для вырабу манэт ў шматлікіх краінах сьвету. Срэбра ўжываецца ў спэцыяльным хімічным абсталяваньні і апаратуры для харчовай прамысловасьці, у якасьці пакрыцьця дэталяў адказнага прызначэньня ў электроніцы і радыётэхніцы. Адным з асноўных прымяненьняў срэбра зьяўляецца выраб фотаматэрыялаў. Чыстае срэбра не таксічнае. Срэбра выкарыстоўваецца ў стаматалягічных стопках. Срэбра мае антысэптычны эфэкт і забівае мікраарганізмы, не прыносячы шкоды вышэйшым арганізмам. Важнае значэньне маюць стопкі срэбра. У ювэлірных і іншых вырабах, для якіх важны прыгожы выгляд, выкарыстоўваецца стэрлінг — стопак срэбра, які ўтрымлівае 92,5% срэбра, астатняе — медзь ці іншы мэтал.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.