Remove ads
хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́смут (Вісмут[1], па-лацінску: Bismuthum), Bi — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 83. Мэтал серабрыста-белага колеру з ружовым адценьнем. Да нядаўняга часу лічылася, што бісмут — стабільны элемэнт. Але высьветлілася, што ягоны ізатоп 209Bi усё ж радыёактыўны і зазнае альфа-распад. Але пэрыяд паўраспаду гэтага ізатопа T1/2=1,9×1019 гадоў. Усе хімічныя элемэнты пачынаючы з бісмута радыёактыўныя.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Штучна сынтэзаваныя крышталі бісмуту. Паверхня не пакрытая аксыдам. Для параўнаньня паказаны куб з высокачыстага бісмуту (99.99 %) аб'ёмам 1 см3. Сынтэтычны крышталь бісмута. Вясёлкавыя колеры тлумачыцца тонкай плёнкай аксідаў на паверхні | ||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Бісмут, Bi, 83 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Мэталы | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 15, 6, p | |||||
Адносная атамная маса | 208,98040 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Xe] 4f145d10 6s2 6p3 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 32 18 5 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 9,780 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 271,3 °C | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | 1564 °C | |||||
Структура крышталічнай краты | monoclinic | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Ступені затляненьня | +3, +5 | |||||
Сустракаецца і як самародны мэтал, і ў злучэньнях зь іншымі элемэнтамі. Галоўныя радовішчы — у Балівіі, Пэру і на Тасманіі (Аўстралія). Сусьветная здабыча невялікая, ненамнога перавышае здабычу золата.
Цепланосьбіт у атамных рэактарах; кампанэнт лёгкаплаўкіх сплаваў для супрацьпажарнай апаратуры; прэпараты ў дэрматалёгіі і касмэталёгіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.