Масква
сталіца Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Масква́ (па-расейску: Москва) — сталіца Расеі, горад фэдэральнага значэньня, адміністрацыйны цэнтар Цэнтральнай фэдэральнай акругі і Маскоўскай вобласьці[5], у склад якой не ўваходзіць.
Масква лац. Maskva | |||||
рас. Москва | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 4 красавіка 1147 (877 гадоў таму)[1] | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Масква[lower-alpha 1] | ||||
Кіраўнік: | Сяргей Сабянін[d] | ||||
Плошча: | 2510 км² [2] | ||||
Вышыня: | 150—255 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 12 адміністрацыйных акругаў (125 раёнаў, 2 мескія акругі, 19 паселішчаў) | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 12 630 289 чал. (2019)[3] | ||||
шчыльнасьць: | 5031,99 чал./км² (2019) | ||||
этнічны склад: | расейцы (91,65%), украінцы (1,42 %), татары (1,38%), армяне (0,98%), азэрбайджанцы (0,53%), габрэі (0,49%), беларусы (0,36%), грузіны (0,36%)[4] | ||||
Тэлефонны код: | 495, 499 | ||||
Паштовыя індэксы: | 101ххх — 129ххх | ||||
Нумарны знак: | 77, 97, 99, 177, 197, 199, 777, 799 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°45′21″ пн. ш. 37°37′4″ у. д. | ||||
Масква | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.mos.ru/ |
Гістарычная сталіца Маскоўскай дзяржавы (да 1712 году), Расейскай імпэрыі (1728—1732), РСФСР і СССР. Мае ўнутраны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, афіцыйна зацьверджаны герб, сьцяг і гімн. Найбуйнейшы паводле колькасьці насельніцтва горад Расеі і Эўропы[6] (насельніцтва на пачатак 2019 году — 12 630 289 чалавек), цэнтар Маскоўскай гарадзкой аглямэрацыі[7]. Паводле памеру гарадзкой тэрыторыі зьяўляецца самым малым, а паводле колькасьці насельніцтва — самым населеным суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі. Таксама ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў сьвету[8].