Беларусы
усходнеславянскі народ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́сы — эўрапейская нацыя, асноўнае насельніцтва Беларусі (7 957 252 чалавек або каля 84% насельніцтва краіны на 2009 год). У значнай колькасьці жывуць таксама ў ЗША, Расеі, Украіне, Казахстане, Латвіі, Польшчы, Летуве, Чэхіі, Канадзе ды інш. Агульная колькасьць у сьвеце складае каля 10 млн чалавек[6]. Нацыянальная мова — беларуская, адным з наступстваў шматгадовай палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі ёсьць беларуска-расейскі білінгвізм. Нацыянальныя сымбалі — герб Пагоня і ўтвораны на яго аснове зь беларускіх нацыянальных колераў бел-чырвона-белы сьцяг. Большая частка вернікаў спавядае праваслаўе (гістарычна Літоўская мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату, якая ў 1569 годзе аднавіла еднасьць зь Сьвятым Пасадам, аднак у 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі далучылі большасьць вернікаў да Маскоўскай царквы), меншая — рыма-каталіцтва.
Беларусы лац. Biełarusy | |
Усяслаў Чарадзей · Эўфрасіньня Полацкая · Кірыла Тураўскі · Мікола Гусоўскі · Барбара Радзівіл · Францішак Скарына · Леў Сапега · Ян Караль Хадкевіч · Казімер Семяновіч · Тадэвуш Касьцюшка · Ігнат Дамейка · Соф’я Кавалеўская · Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч · Янка Купала · Якуб Колас · Васіль Быкаў | |
Колькасьць | каля 9,4 мільёнаў |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Беларусь, Расея, Украіна, Казахстан, Латвія, Канада, Бразылія, Польшча, Летува, Эстонія ды інш. |
Мовы | беларуская мова[1][2] |
Рэлігія | хрысьціяне (праваслаўе і каталіцтва, пратэстанцтва ), значная частка атэістаў. |
Блізкія этнасы | славяне (украінцы, палякі, расейцы[lower-alpha 1]) і балты (летувісы[lower-alpha 2][5]) |