![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Usias%25C5%2582a%25C5%25AD_Po%25C5%2582acki_%2528%25C4%258Caradziej%2529._%25D0%25A3%25D1%2581%25D1%258F%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E_%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%2528%25D0%25A7%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25B9%2529.jpg/640px-Usias%25C5%2582a%25C5%25AD_Po%25C5%2582acki_%2528%25C4%258Caradziej%2529._%25D0%25A3%25D1%2581%25D1%258F%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E_%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%2528%25D0%25A7%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25B9%2529.jpg&w=640&q=50)
Усяслаў Чарадзей
князь полацкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усясла́ў Брачысла́віч Чарадзе́й (1029—1101) — князь полацкі (1044—1101), вялікі князь кіеўскі (1068—1069). Сын Брачыслава, унука Рагнеды, і невядомай (імя маці гісторыя не захавала). Паводле легендаў, паходжаньне князя прыпісвалася чарадзейным сілам (імаверна, таму яго і празвалі «Чарадзеем»)[2].
Хуткія факты Князь полацкі, Папярэднік ...
Усяслаў Полацкі (Чарадзей) лац. Usiasłaŭ Połacki (Čaradziej) | |
![]() | |
Усяслаў Чарадзей (уяўны партрэт). Фрагмэнт мініятуры з Радзівілаўскага летапісу, XV ст. | |
Князь полацкі | |
1044 — 1101 | |
Папярэднік | Брачыслаў |
Наступнік | Рагвалод-Барыс |
Вялікі князь кіеўскі | |
15 верасьня 1068 — красавік 1069 | |
Папярэднік | Ізяслаў Яраславіч |
Наступнік | Ізяслаў Яраславіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 29 ліпеня 1029[1], |
Памёр | 14 красавіка 1101 (71 год), |
Нашчадкі | Давыд, Глеб, Раман, Расьціслаў, Сьвятаслаў-Юры, Рагвалод-Барыс |
Дынастыя | Рагвалодавічы |
Сужэнец | Усяславава Брачыславіча[d] |
Бацька | Брачыслаў |
Маці | ? |
Закрыць
Пры Ўсяславе адзначаецца найвышэйшы ўздым і тэрытарыяльнае пашырэньне Полацкага княства. За ўвесь час ад сьмерці Яраслава Ўладзімеравіча ў 1054 годзе да Мангольскай навалы ў 30—40-я гады XIII стагодзьдзя ён быў адзіным князем, які заняў кіеўскі вялікакняскі пасад, ня будучы Яраславічам[3].