Царства Польскае
дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Расейскай імпэрыі ў 1815—1917 роках / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ца́рства По́льскае (Польскае каралеўства, Кангрэсавая Польшча, «кангрэсоўка», па-расейску: Царство Польское, па-польску: Królestwo Polskie, Królestwo Kongresowe, Kongresówka, Carstwo Polskie) — залежная тэрыторыя ў Эўропе, якая знаходзілася ў вуніі з Расейскай імпэрыяй з 1815 па 1831 гады. У 1831 г., пасля паразы Лістападаўскага паўстання, Царства Польскае было непасрэдна ўключана ў склад Расейскай імпэрый ў яе складзе. У 1864 годзе, пасьля паразы Студзеньскага паўстаньня, расейскі цар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, таму край стаў звычайнай тэрыторыяй Расейскай імпэрый і атрымаў назву «Прывісьлянскі край».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Польскае каралеўства.
Царства Польскае Царство Польское, Królestwo Polskie | |||||
| |||||
Афіцыйная мова | расейская, польская | ||||
Сталіца | Варшава | ||||
Форма кіраваньня | |||||
Плошча • агульная |
127 тыс. км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1816) |
2, 7 млн чал |
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
Пасьля Венскага кангрэса Расея атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае герцагства Пазнанскае, Аўстрыя — Галіччыну.
Ад гэтага кангрэсу ўтвораныя неафіцыйныя назвы тэрыторыі «кангрэсавая Польшча» (па-польску: Królestwo Kongresowe) і «кангрэсоўка» (па-польску: Kongresówka).