Турэччына
краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе і Паўднёва-Заходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Турэ́ччына або Ту́рцыя, афіцыйная назва Турэ́цкая Рэспу́бліка (па-турэцку: Türkiye Cumhuriyeti) — дзяржава, разьмешчаная ў Эўразіі, мае сухапутную мяжу з Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам, а таксама з Баўгарыяй, Грэцыяй, Сырыяй, Іракам і Іранам. З Расеяй і Ўкраінай мае на Чорным моры агульную мяжу эканамічнай зоны і кантынэнтальнага шэльфу, а з Грузіяй — таксама мяжу тэрытарыяльных вод. Абмываецца водамі Чорнага, Эгейскага і Міжземнага мораў. Азіяцкая і эўрапейская часткі краіны падзеленыя пратокамі (Басфор, Мармуровае мора, Дарданэлы).
Хуткія факты
Турэччына лац. Tureččyna турэц. Türkiye Cumhuriyeti | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Yurtta Sulh, Cihanda Sulh | |||||
Дзяржаўны гімн: «İstiklâl Marşı» | |||||
Афіцыйная мова | турэцкая | ||||
Сталіца | Анкара | ||||
Найбуйнейшы горад | Стамбул | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт |
Рэспубліка Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
37 месца ў сьвеце 783 562 км² 1,3 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
18 месца ў сьвеце 76 667 864[1] 100/км² | ||||
СУП • агульны (2013) • на душу насельніцтва |
17 месца ў сьвеце $820 827 млн[2] $11 277 | ||||
Валюта | Турэцкая ліра (₺) (TRY) | ||||
Незалежнасьць | 29 кастрычніка 1923 году | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .tr | ||||
Тэлефонны код | +90 | ||||
Закрыць