Садружнасьць незалежных дзяржаваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Садру́жнасьць незале́жных дзяржа́ваў — міждзяржаўнае аб’яднаньне большасьці былых саюзных рэспублік СССР, заснаванае ў сьнежні 1991 году ў Менску (Беларусь).
Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Садружнасьць незалежных дзяржаваў | |
Сьцяг | |
Дзяржавы-ўдзельніцы Былыя ўдзельніцы | |
Абрэвіятура | СНД |
---|---|
Папярэднік | СССР |
Дата ўтварэньня | 21 сьнежня 1991 (32 гады таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | абарона этнакультурнай самабытнасьці[1] |
Штаб-кватэра | Менск, Ленінскі раён, вул. Кірава, д. 17[2] |
Месцазнаходжаньне | Беларусь |
Сяброўства | 10 дзяржаваў (2021 год)[3] |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Старшыня Рады кіраўнікоў дзяржаваў | Аляксандар Лукашэнка |
Старшыня Рады кіраўнікоў урадаў | Раман Галоўчанка |
Старшыня Рады міністраў замежных справаў | Уладзімер Макей[4] |
Старшыня Выканаўчага камітэту | Сяргей Лебедзеў |
Асноўныя асобы | Ігар Петрышэнка, Валянціна Мацьвіенка[4] |
Кіроўны орган | Рада кіраўнікоў дзяржаваў |
Сайт | e-cis.info |
Закрыць
На 2021 год налічвала 10 дзяржаваў-удзельніцаў. У СНД было 84 органы, зь якіх 66 былі галіновымі[5]. У Маскве (Расея) дзейнічала прадстаўніцтва Выканаўчага камітэту СНД[6].