Савецкая рэспубліка
форма дзяржаўнага кіраваньня, псэўдадэмакратычная форма рэспублікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саве́цкая рэспу́бліка (па-расейску: советская республика) — форма дзяржаўнага кіраваньня, характэрная для савецкіх рэспублік, якія ўтваралі бальшавікі. Утварала сабой псэўдадэмакратычную форму рэспублікі (Беларуская ССР, Украінская ССР, Грузінская ССР і іншыя).
Quick Facts Базавыя формы кіраваньня, Крыніца ўлады ...
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
Close
Асновай улады ў такіх рэспубліках былі Саветы. Савецкая ўлада паводле ленінізма — праўленьне працоўных мас, неабходнае для пабудовы сацыялізма .
Фармальна савецкая рэспубліка характэрызуецца наступнымі прыкметамі:
- з 1905 па 1936 гады Саветы фармаваліся праз працоўныя калектывы (фабрык і заводаў, з 1917 году таксама рот і караблёў), а не паводле тэрытарыяльнага прынцыпу (як у парлямэнт);
- адзіная сыстэма органаў дзяржаўнай улады ў асобе саветаў, якія дзейнічаюць на непрафэсійнай аснове: Саветы рабочых дэпутатаў, Саветы салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы матроскіх дэпутатаў, Саветы парабкавых дэпутатаў; Саветы дэпутатаў працоўных; Саветы народных дэпутатаў;
- адсутнасьць адрозьненьняў паміж дзяржаўнымі органамі й органамі мясцовага самакіраваньня (адсутнасьць самога паняцьця «мясцовае самакіраваньне»);
- не прызнаецца прынцып падзелу ўладаў: Саветы ажыцьцяўляюць як прадстаўнічую (заканадаўчую), так і выканаўчую ўладу (непасрэдна або праз свае выканаўча-распарадчыя органы);
- часьцей за ўсё адсутнічаюць аднаасобны кіраўнік дзяржавы й органы канстытуцыйнага нагляду;
- дэпутаты саветаў фармальна адказныя перад сваімі выбарнікамі, зьвязаныя іх наказамі й могуць быць адкліканыя.