![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Westminister_London.jpg/640px-Westminister_London.jpg&w=640&q=50)
Парлямэнт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парля́мэнт (па-ангельску: parliament, па-француску: parlement, ад parler — казаць) —
- агульны назоў вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа ў дэмакратычных дзяржавах. У гэтым сэнсе тэрмін парлямэнт ужываецца ў канстытуцыях Украіны, Расеі, Таджыкістана, Туркмэністана.
- Уласнае найменьне для пазначэньня вышэйшага прадстаўнічага органа. Ужываецца ў Беларусі, Малдове, Грузіі, Бэльгіі, Казахстане, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Італіі, Канадзе, Румыніі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Westminister_London.jpg/640px-Westminister_London.jpg)
Парлямэнт лічыцца прадстаўнічым органам, гэта значыць які прадстаўляе волю насельніцтва. Гэтая якасьць парлямэнта выцякае са спосабу яго фармаваньня — шляхам усеагульных выбараў. У сучасных дзяржавах парлямэнты, як правіла, нададзеныя ўладай прымаць законы, у той або іншай меры фармаваць і кантраляваць выканаўчую ўладу (напрыклад, выносіць вотум недаверу ўраду і ажыцьцяўляць працэдуру імпічмэнта прэзыдэнту).