![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Forms_of_government_2021.svg/langbe-tarask-640px-Forms_of_government_2021.svg.png&w=640&q=50)
Парлямэнцкая рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парлямэнцкая рэспубліка — разнавіднасьць рэспублікі зь перавагай паўнамоцтваў на карысьць парлямэнту. У парлямэнцкай рэспубліцы ўрад адказвае толькі перад парлямэнтам, а не перад прэзыдэнтам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Forms_of_government_2021.svg/640px-Forms_of_government_2021.svg.png)
Прэзыдэнцкія рэспублікі
Парлямэнцкія рэспублікі
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
|
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
|
Іншае |
|
рэд · пр · разм |
Пры такой форме кіраваньня ўрад фармуецца з дэпутатаў партый, якія валодаюць большасьцю галасоў у парлямэнце. Урад застаецца ва ўладзе да таго часу, пакуль мае падтрымку парлямэнцкага большасьці. У выпадку страты даверу большасьці парлямэнту ўрад альбо сыходзіць у адстаўку, альбо дамагаецца праз кіраўніка дзяржавы роспуску парлямэнта й прызначэньня новых выбараў. Такая форма праўленьня існуе ў краінах, якія адрозьніваюцца разьвітай, у значнай меры самарэгуляванай эканомікай (Італія, Турцыя, Нямеччына, Грэцыя, Ізраіль і інш.) Выбары пры такой сыстэме дэмакратыі звычайна праводзяцца па партыйных сьпісах, гэта значыць выбаршчыкі галасуюць не за кандыдата, а за тую ці іншую партыю.