Эканоміка
грамадзкая навука / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эканоміка (ад грэцкага οίκω [oikos] — «хата», і νέμω [nemo] — «кіруе» — кіраваньне хатняй гаспадаркай) — навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэньнем разьмеркаваньня абмежаваных рэсурсаў для задавальненьня неабмежаваных патрэбаў. Гэта ўключае аналіз вытворчасьці, разьмеркаваньня, гандаль і спажываньне тавараў і паслугаў. Эканамічная тэорыя падпарадкоўваецца на дзьве сфэры: мікраэканоміка, якая разглядае эканоміку канкрэтнага прадпрыемства, і макраэканоміка, якая займаецца эканамічнымі працэсамі на ўзроўні грамадзтва. Таксама пад эканомікай разумеюць сфэру чалавечае дзейнасьці (т.зв. эканамічная дзейнасьць) і нацыянальную эканоміку, то бок гаспадарка.
У сярэдзіне 1980-х як дапаможная дысцыпліна ўзьнікла эканамічная інфарматыка. Дзеля эмпірычнае праверкі эканамічных мадэляў і колькаснае ацэнкі эканамічных фэномэнаў прымяняюцца эканамэтрычныя мэтады. Акрамя таго ў рамках эканамічнае тэорыі разглядаюцца эканамічная пэдагогіка, інжынэрыя ў эканоміцы, а таксама гісторыя эканомікі і іншыя дапаможныя дысцыпліны.
Да эканамічных праблемаў можна аднесьці беднасьць, інфляцыю, беспрацоўе. Эканамічная праблема ў самым агульным сэнсе абазначае нястачу рэсурсаў. Усе эканамічныя грамадзтвы займаюцца вырашэньнем трох галоўных праблемаў: што вырабляць, як гэта рабіць і для каго. Эканамічныя праблемы найчасьцей маюць сувязь с палітычнымі, сацыялягічнымі і іншымі фактарамі. Адпаведна шукаюць і вырашэньне эканамічных праблемаў — разам са зьвязанымі фактарамі.
Багацьцем завецца сукупнасьць рэальных актываў, а дабрабытам — агульны стан узроўню жыцьця. Істотным кампанэнтам сучаснай эканомікі зьяўляюцца грошы, але гэта не адзіны прадмет, які ўваходзіць у поле ўвагі эканамічнай навукі.