Ізраіль
дзяржава на Сярэднім Усходзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ва Ізра́іль (па-габрэйску: מדינת ישראל, Medinat Yisra’el, па-арабску: لَةْ إِسْرَائِيل, Dawlat Isrā'īl) — краіна ў Азіі, на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора.
Ізраіль מדינת ישראל (Medīnat (Y)isra'el) دولة إسرائيل (Dawlat Isrā'īl) | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Hatikvah (Надзея)» | |||||
Афіцыйная мова | Іўрыт, арабская | ||||
Сталіца | Ерусалім — фактычна, але не прызнаецца сусьветнай супольнасьцю; Тэль-Авіў — прызнаецца ў якасьці сталіцы ААН і замежнымі краінамі[1][2] | ||||
Найбуйнейшы горад | Ерусалім | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая дэмакратыя[3] Іцхак Герцаг Бэньямін Нэтаньяху | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
149-е месца ў сьвеце 20 770 км² 2% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2018) • шчыльнасьць |
8 877 200[4] 365,3 чал/км² | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
50-е месца ў сьвеце $373,689 млрд[5] $28 500 | ||||
Валюта | Новы ізраільскі шэкель (NIS) (NIS, ILS) | ||||
Часавы пас • улетку |
IST (UTC+2) IDT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
14 траўня 1948 | ||||
Аўтамабільны знак | IL | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .il | ||||
Тэлефонны код | +972 |
Плошча — 20,7 тыс. км². У чэрвені 1967 году падчас г. зв. «Шасьцідзённай вайны» Ізраіль акупаваў новыя арабскія тэрыторыі. Пасьля вяртаньня Эгіпту Сынайскага паўвостраву ў 1982 годзе і перадачы палестынскіх тэрыторыяў у сэктары Газа і на Заходнім беразе ракі Ярдан Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі, якая была створаная ў адпаведнасьці з палестынска-ізраільскімі дамоўленасьцямі 1993—1995 гадоў, Ізраіль працягвае стрымліваць вялікую частку Заходняга берагу, уключаючы Ўсходні Ерусалім, і сырыйскія Галянскія вышыні.
Сталіца — Ерусалім, большай часткай краінаў сьвету ў гэтай якасьці прызнаны Тэль-Авіў, што тлумачыцца абвінавачваньнямі з боку некаторых краінаў і ААН у акупацыі гораду.
Афіцыйная мова — іўрыт, шырока распаўсюджана арабская, ангельская мова і расейская мова. Дзяржаўнай рэлігіяй зьяўляецца юдаізм, хоць у працэсе стварэньня органаў улады Ізраіля паміж урадам і рабінатам было складзена дамова аб статус-кво, якое вызначае разьмежаваньне сфэраў дзейнасьці сьвецкіх і рэлігійных інстытутаў. Апроч таго, 20% жыхароў Ізраіля — мусульмане, каля 2% — хрысьціяне розных канфэсіяў.