From Wikipedia, the free encyclopedia
Гала́нскія вышы́ні (па-арабску: هضبة الجولان, па-габрэйску: רָמַת הַגוֹלָן ) — спрэчная тэрыторыя на Блізкім Усходзе, у цяперашні час уваходзіць у склад Ізраілю. Знаходзіцца ў Леванце, плошча — каля 1800 км².
Галанскія вышыні | |
هضبة الجولان רמת הגולן | |
Мапа Галанскіх вышыняў | |
Краіна: | Ізраіль |
Плошча: | 1800 км² |
Вышыня: | 2814 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 33°0′0″ пн. ш. 35°45′0″ у. д. |
Галанскія вышыні | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.golan.org.il/ramathagolan/ |
Да 1967 году зьяўлялася часткай сырыйскай правінцыі Кунэйтра, у хадзе Шасьцідзённай вайны дзьве траціны тэрыторыі Галанскіх вышыняў захопленыя Ізраілем.
У 1981 годзе Кнэсэт Ізраілю прыняў «Закон аб Галанскіх вышынях», дзе ў аднабаковым парадку быў абвешчаны сувэрэнітэт Ізраілю над гэтай тэрыторыяй. Анэксія была прызнаная несапраўднай Рэзалюцыяй № 497 Рады Бясьпекі ААН ад 17 сьнежня 1981 году.
Як Ізраіль, так і Сырыя лічаць Галанскія вышыні часткай сваёй тэрыторыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.