Мясцо́вае самакірава́ньне — самастойнае вырашэньне справаў насельніцтвам мясцовасьці ўласнымі сродкамі паводле ўласных зацікаўленасьцяў і асаблівасьцяў разьвіцьця мясцовасьці.
Ажыцьцяўляецца непасрэдна жыхарамі і праз абраных прадстаўнікоў[1]. Прадугледжвае права і сапраўдную здольнасьць органаў мясцовага самакіраваньня вызначаць значную частку грамадзкіх справаў і кіраваць ёю ў рамках закону, пад сваю адказнасьць і ў зацікаўленасьцях мясцовага насельніцтва[2]. Шырокі распаўсюд атрымалі спосабы мясцовага самакіраваньня, заснаваныя на складаньні дачыненьняў з урадам краіны.
27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год у бюджэты мясцовага самакіраваньня паступіла 22,6 млрд (62 %) з 36,5 млрд рублёў даходу кансалідаванага бюджэту Беларусі[3].
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.