Сацыялізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялізм — эканамічная, сацыяльна-палітычная сыстэма, якая характарызуецца грамадзкай уласнасьцю на сродкі вытворчасьці й сумеснага кіраваньня эканомікі, а таксама тэорыяй абароны такіх прынцыпаў[1]. Грамадзкая ўласнасьць можа ставіцца да любога з наступных спалучэньняў, як то кааператыўныя прадпрыемствы, агульная ўласнасьць, прамая дзяржаўная ўласнасьць альбо аўтаномныя дзяржаўныя прадпрыемствы[2][3]. Сацыялістычная эканоміка заснаваная на вытворчасьці для выкарыстаньня й мае прамое разьмеркаваньне эканамічных унёскаў дзеля задавальненьня эканамічных патрэбаў і патрэбаў чалавека, у залежнасьці ад фізычных аб’ёмаў рэсурсаў, некаторых фізычных велічыняў альбо прамога вымярэньня працоўнага часу[4].
Канцэпцыя
Ідэалёгіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
Як палітычны рух, сацыялізм спалучае ў сябе разнастайныя палітычных філязофіі, пачынаючы ад рэфармізма да рэвалюцыйнага сацыялізма. Прыхільнікі дзяржаўнага сацыялізму выступаюць за нацыяналізацыю сродкаў вытворчасьці, разьмеркаваньня й абмену, як стратэгіі рэалізацыі сацыялізму. Сацыял-дэмакраты выступаюць за пераразьмеркаваньне падаткаабкладаньня й дзяржаўнага рэгуляваньня капіталу ў рамках рынкавай эканомікі[5]. У адрозьненьне ад анархісцкага руху, які зьяўляецца прыхільнікам кантролю прамога кантролю працоўнікамі сродкаў вытворчасьці, не абапіраючыся на дзяржаўную ўладу, сацыялізм абапіраецца на дзяржаўную ўласнасьць на прамысловасьць.
Сучасны сацыялізм паходзіць з палітычных рухаў інтэлігенцыі й працоўных XVIII стагодзьдзя, якія крытыкавалі наступствы індустрыялізацыі й прыватнай уласнасьці на грамадзтва. Нягледзячы на тое, што на пачатку XIX стагодзьдзя тэрмін «сацыялізм», адносіўся да сацыяльных праблемаў капіталізму, па-за залежнасьці ад іхных вырашэньняў, да канца XIX стагодзьдзя, сацыялізм стаўся альтэрнатыўнай сыстэмай да капіталізму, заснаванай на некаторых формах грамадзкай уласнасьці[6]. Сацыялісты-ўтапісты, як то Робэрт Оўэн, спрабавалі знайсьці саамападртымліваючыся камуны, каб выйсьці з капіталістычнага грамадзтва. Сацыялісты савецкай мадэлі эканамічнага разьвіцьця, як то марксісты-ленінцы, выступалі за стварэньне цэнтралізаванай плянавай эканомікі ў аднапартыйнай дзяржаве, якая валодае сродкамі вытворчасьці. Югаслаўскі, вугорскі, усходненямецкі й кітайскі камуністычныя ўрады ўвялі розныя формы рынкавага сацыялізму, спалучаючы каапэратыўныя й дзяржаўныя мадэлі валоданьня вольнага валютнага рынку й свабоднай сыстэмы цэнаў, але не свабоды цэнаўтварэньня на сродкі вытворчасьці[7].