Уласнасьць

прысваеньне і набыцьцё сродкаў вытворчасьці і прадметаў спажываньня ў сваю прыналежнасьць і уладу From Wikipedia, the free encyclopedia

Уласнасьць

Ула́снасьць — прысваеньне і набыцьцё сродкаў вытворчасьці і прадметаў спажываньня ў сваю прыналежнасьць і уладу ў ходзе вытворчасьці, разьмеркаваньня, абмену і спажываньня.

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...
уласнасьць
Thumb
юрыдычнае паняцьце, стасунак
Падкляса адвыключнае права 
Частка адабавязанаснае права, маёмаснае права, камэрцыйнае права 
Частка больш агульнагаправа на маёмасьць 
Мае якасьцьадчужэньне 
Закрыць

Мае галоўнае значэньне ў грамадзтве, бо аснову гаспадарчага жыцьця складае пэўны від хады вытворчасьці. Вызначае сутнасьць паноўных у грамадзтве гаспадарчых дачыненьняў праз сродкі працы, якія ёсьць дзейнай часткай сродкаў вытворчасьці. Заканадаўства ўстанаўлівае прававыя ўмовы грамадзкіх дачыненьняў валоданьня(en), карыстаньня і распараджэньня маёмасьцю, што належыць асобам і ўраду. Уласьнікі надзяляюцца правам праз набыцьцё гаспадарчымі дачыненьнямі выгляду правадачыненняў. Разьмеркаваньне між уласьнікамі залежыць ад вынікаў грамадзкага ўзнаўленьня. Дзяржава бароніць умовы разьвіцьця ўласнасьці праз наданьне правоў ажыцьцяўленьня гаспадараньня[1].

Беларусь

Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае прыватны і дзяржаўны віды ўласнасьці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абвяшчае воды, лясы і нетры выключнай уласнасьцю дзяржавы. Таксама ўласнасьцю дзяржавы ёсьць сельскагаспадарчыя землі. На 2010 г. дзель прыватнай уласнасьці складала 27%[2]. На 2015 г. агульны кошт дзяржаўнай уласнасьці складаў каля $140 млрд[3].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.