савецкі вайскавод беларускага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанці́н Ксаве́р’евіч Ракасо́ўскі (3 верасьня [ст. ст. 15] 1889 або 9 сьнежня [ст. ст. 21] 1896, Целяханы, цяпер Янаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 3 жніўня 1968, Масква, цяпер Расея) — выбітны савецкі ваеначальнік.
Канстанцін Ракасоўскі | ||||
21 сьнежня 1896 — 3 жніўня 1968 | ||||
Месца нараджэньня | мястэчка Целяханы, Пінскі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква, Расейская СФСР, СССР | |||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя, СССР, ПНР | |||
Род войскаў | коньніца | |||
Гады службы | 1914—1968 | |||
Званьне | маршал | |||
Камандаваў | франтамі:
Бранскі (07—09.1942), Данскі (09.1942—02.1943), Цэнтральны (02—10.1943), Беларускі (10.1943—02.1944), 1-ы Беларускі (02—11.1944), 2-і Беларускі (11.1944—05.1945); Узброеныя сілы Польшчы (1949—1956) | |||
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расеі, Канфлікт на Кітайска-Ўсходняй чыгунцы, Нямецка-савецкая вайна | |||
Узнагароды | | |||
Сувязі | бацька Ксаверы Юзэф Ракасоўскі (1853—1902), маці Антаніна Іванаўна Аўсянікава (пам. 1911), жонка Юлія Пятроўна Ракасоўская (дзяв. Барміна, 1900—1986) | |||
Маршал Савецкага Саюзу (1944), маршал Польшчы (5 лістапада 1949). Двойчы Герой Савецкага Саюзу (1944, 1945).
Нарадзіўся 3 (15) верасьня 1889 году ў мястэчку Целяханы Пінскага павету Менскай губэрні, што цяпер месьціцца ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Меў беларускае паходжаньне. Быў сынам двараніна Ксаверыя Вікенцьевіча Ракасоўскага каталіцкага веравызнаньня і яго жонкі Антаніны Іванаўны праваслаўнага веравызнаньня. 4 (16) верасьня 1889 году быў ахрышчаны ў Траецкай царкве Целяханаў. Яго маці Антаніна Аўсянікава (у дзявоцтве) была родам з-пад Целяханаў і памерла ў 1911 годзе. У 1845 годзе Пуслоўскія перасялілі род Аўсянікаў у бліжэйшую вёску Франопаль з маёнтка Туляцічы ў суседнім Кобрынскім павеце (Гарадзенская губэрня), якая цяпер таксама месьціцца ў Янаўскім раёне[1].
Падчас Нямецка-савецкай вайны загадваў войскамі 1-га Беларускага фронту. У 1945 годзе загадваў Парадам Перамогі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.