3 жні́ўня — 216-ы дзень году (215-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 151 дзень.
- 1770 — Фрыдрых Вільгельм III, кароль Прусіі
- 1856 — Альфрэд Дыкін, аўстралійскі журналіст і палітык, другі прэм’ер-міністар краіны
- 1884 — Жозіяс Браўн-Блянке, адзін з буйнейшых геабатанікаў ХХ стагодзьдзя
- 1899 — Баляслаў Грабінскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч
- 1903 — Хабіб Бургіба, палітычны дзяяч Тунісу і першы прэзыдэнт Тунісу
- 1904 — Кліфард Дональд Саймак, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 1923 — Шэнуда III Александрыйскі, патрыярх Копцкай праваслаўнай царквы
- 1952 — Зьбігнеў Гадлеўскі, рабочы Гданьскай вэрфі ім. Парыскай камуны, застрэлены ў часе сьнежаньскіх падзеяў 1970 году
- 1953 — Валеры Шаблюк, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук
- 1959 — Станіслаў Рудовіч, беларускі гісторык
- 1963 — Джэймз Алан Хэтфільд, гітарыст, вакаліст (гурт Metallica)
- 1977 — Анджэла Бісьлі, брытанская Інтэрнэт-прадпрымальніца
- 1979 — Эванджэлін Лілі, канадзкая акторка, мадэлька
- 1981 — Паблё Ібаньнес, гішпанскі футбаліст, цэнтральны абаронца, былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі
- 1984 — Аляксандар Музыкантаў, беларускі піяніст
- 1984 — Міле Едынак, аўстралійскі футбаліст, паўабаронца, удзельнік нацыянальнай зборнай Аўстраліі
- 1984 — Раян Лохтэ, амэрыканскі плывец, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён
- 1986 — Дар’я Домрачава, беларуская біятляністка
- 1987 — Гары Мэдэль, чылійскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну, гуляе за нацыянальную зборную Чылі
3 жніўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў