Remove ads
дзявяты месяц у грыгарыянскім і юліянскім календарох From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́расень — дзявяты месяц году ў грэгарыянскім каляндары. Мае 30 дзён. 22 верасьня адбываецца восеньскае раўнадзенства. Пры канцы месяца пачынаецца бабіна лета.
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
Назва месяцу (паводле Брукнэра) паходзіць ад квітнеючага ў гэтым месяцы верасу.
У выданьнях Францішка Скарыны ўжываецца назва вресень[1], яна ж згадваецца і ў «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «Наша Ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр) і ўрэшце верасень[3].
Лацінская назва September паходзіць ад слова septem — сёмы, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад сакавіка, гэты месяц меў сёмы парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя студзень і люты, аднак ранейшая назва месяцу захавалася. Да юліянскае рэформы верасень меў 29 дзён, пасьля — 30.
Старажытныя грэкі называлі верасень бедраміён.
Шторок верасень і сьнежань пачынаюцца ў адзін дзень тыдню, паколькі паміж 1 верасьня і 1 сьнежня 91 дзень, лік, які дзеліцца на 7 (колькасьць дзён у тыдні).
Ніякі іншы месяц году не сканчаецца ў той самы дзень, што й верасень. Такой уласьцівасьцю валодаюць толькі верасень ды травень.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.