From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́сеньскае раўнадзе́нства — гэта момант, калі Сонца перасякае нябесны экватар, кіруючыся на поўдзень. З-за розьніцы паміж каляндарным і трапічным годам верасьнёўскае раўнадзенства можа адбыцца ў любы час з 21 па 24 верасьня.
У дзень раўнадзенства Сонца, калі глядзець з экватару, узыходзіць на ўсход і заходзіць на захад. Перад раўнадзенствам на поўдні Сонца ўстае і садзіцца паўночней, а затым яно ўздымаецца і садзіцца паўднёвей.
Восеньскае раўнадзенства можна лічыць сканчэньнем лета ды пачаткам восені ў Паўночным паўшар’і, і сканчэньнем зімы ды пачаткам вясны (вясновае раўнадзенства) ў Паўднёвым паўшар’і[1].
Верасьнёўскае раўнадзенства — гэта адзін момант часу, звычайна выкарыстоўваецца для вызначэньня працягласьці трапічнага году.
Дата і час верасьнёўскіх раўнадзенстваў[2], якія адбудуцца ў пэрыяд 2014—2024 гг. (УЧ):
Дата | Час |
---|---|
23.09.2014 | 02:29 |
23.09.2015 | 08:21 |
22.09.2016 | 14:21 |
22.09.2017 | 20:02 |
23.09.2018 | 01:54 |
23.09.2019 | 07:50 |
22.09.2020 | 13:30 |
22.09.2021 | 19:21 |
23.09.2022 | 01:03 |
23.09.2023 | 06:49 |
22.09.2024 | 12:43 |
Кропка, дзе Сонца перасякае нябесны экватар на поўдні, называецца першай кропкай Шаляў, аднак з-за працэсу апярэджваньня раўнадзенстваў гэтая кропка зрушылася ў сузор’е Дзевы. Верасьнёўскае раўнадзенства, якое перайшло з Шаляў у Дзеву ў −729 годзе, пяройдзе ў сузор’е Ільва ў 2439 годзе.
Верасьнёўскае раўнадзенства пазначана як першы дзень у французкім рэспубліканскім календары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.