Новая Зэляндыя
краіна ў Аўстраліі і Акіяніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вая Зэля́ндыя (па-ангельску: New Zealand; маары звычайна: Aotearoa) — геаграфічна ізаляваная астраўная краіна ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, найбліжэйшымі да Новай Зэляндыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы зьяўляюцца Новая Каледонія на поўначы на адлегласьці 1500 км, Аўстралія на паўночным захадзе на адлегласьці каля 1600 км праз Тасманава мора і матэрыковая частка Антарктыды на адлегласьці амаль што 3000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зэляндыі разьмешчаная на двух галоўных астравах — Паўночным і Паўднёвым, а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх зьяўляюцца востраў Сьцюарта, Вялікі Бар’ерны востраў і востраў Чатэм.
Новая Зэляндыя Aotearoa New Zealand | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «God Defend New Zealand» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, маары | ||||
Сталіца | Вэлінгтан | ||||
Найбуйнейшы горад | Оклэнд | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лізавета II Пэтсі Рэдзі Джасында Ардэрн | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
75-е месца ў сьвеце 268 021 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
122-е месца ў сьвеце 4 451 017 16,5/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
60 месца ў сьвеце $122,193 млрд $27 668 | ||||
Валюта | Новазэляндзкі даляр (NZD) | ||||
Часавы пас • улетку |
NZST (UTC+12) NZDT (UTC+13) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
26 верасьня 1907 | ||||
Аўтамабільны знак | NZ | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .nz | ||||
Тэлефонны код | +64 | ||||
Ні па геаграфічных, ні па культурных асаблівасьцях Новую Зэляндыю немагчыма адназначна аднесьці да аднаго з кантынэнтаў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на Аўстралійскай, часкова на Ціхаакіянскай літасфэрных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным брытанскіх каляністаў у эўрапейскім і карэннае насельніцтва маары ў палінэзійскім культурным поясе Акіяніі.
Новая Зэляндыя ўваходзіць у склад Каралеўстваў Садружнасьці. Да Каралеўства Новая Зэляндыя, галоўным прадстаўніком якога зьяўляецца брытанскі манарх, належаць таксама на прынцыпе «беспрымусовай асацыяцыі» (in free association) адміністрацыйна незалежныя тэрыторыі Астравоў Кука і Ніўэ, а таксама новазэляндзкая калёнія Такелаў. Акрамя гэтага, Новая Зэляндыя заяўляе аб сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях на рэгіён Рос у Антарктыдзе, які, адпаведна, стаў бы пятай часткай Каралеўства Новая Зэляндыя.
За Новай Зэляндыяй замацавалася назва «зялёны востраў». Выклікана гэта ў першую чаргу адносна нізкай шчыльнасьцю засяленьня і адпаведна некранутай рукой чалавека дзівоснай прыгажосьцю прыроды, а таксама незвычайна разнастайнай і зьвязанай з ізаляваным геаграфічным месцазнаходжаньнем непаўторнай вэгетацыяй.