2011 (MMXI) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў суботу; 2011-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 11-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 2-і год 2010-га дзесяцігодзьдзя.
- 18 студзеня — Віталь Тарас, беларускі журналіст, публіцыст
- 6 лютага — Гэры Мур, ірляндзкі музыка
- 10 сакавіка — Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык
- 21 сакавіка — Аляксандар Грыцанаў, беларускі філёзаф
- 23 сакавіка — Элізабэт Тэйлар, амэрыканская акторка
- 8 красавіка — Станіслаў Галактыёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня
- 8 красавіка — Антон Лабуда, беларускі фізык, доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар
- 9 красавіка — Сыдні Люмэт, амэрыканскі рэжысэр
- 1 траўня — Усама бін Ладэн, ісламскі тэрарыст
- 6 чэрвеня — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф
- 11 чэрвеня — Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).
- 25 чэрвеня — Раман Тармола-Мірскі, беларускія паэт, сцэнарыст
- 21 ліпеня — Казімер Сьвёнтак, кардынал Рыма-Каталіцкай царквы ў Беларусі, былы арцыбіскуп-мітрапаліт Менска-Магілёўскі
- 7 верасьня — Руслан Салей, беларускі хакеіст
- 5 кастрычніка — Стыў Джобс, амэрыканскі прадпрымальнік, праграмоўца й вынаходнік, заснавальнік кампаніі Apple Computer
- 20 кастрычніка — Муамар Кадафі, лібійскі дыктатар
- 7 лістапада — Джо Фрэйзэр, амэрыканскі спартовец, прафэсійны баксэр
- 30 лістапада — Здэнэк Мілер, чэскі рэжысэр-мультыплікатар, аўтар сэрыі дзіцячых мультфільмаў пра Кратка́
- 17 сьнежня — Кім Чэн Ір, вярхоўны кіраўнік Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі з 1994 па 2011 гады.
- 17 сьнежня — Сэзарыя Эвара, сьпявачка з Каба-Вэрдэ
- 18 сьнежня — Вацлаў Гавэл, чэскі драматург і палітык