From Wikipedia, the free encyclopedia
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем — авіякатастрофа самалёту Як-42 7 верасьня 2011 року. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце Яраслаўль — Менск, праз 500 мэтраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 чальцоў экіпажу, гульцы і трэнэрскі штаб хакейнага клюбу «Лякаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнэр па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў(ru).
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем | |
Лятак RA-42434 у верасьні 2006 року | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 7 верасьня 2011 |
Прычына | высьвятляецца |
Месца катастрофы | каля яраслаўскага аэрапорту Тунашна |
Пункт вылету | Яраслаўль |
Пункт прызначэньня | Менск |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Як-42 |
Авіякампанія | Як-Сервис |
Бартавы нумар | RA-42434 |
Пасажыры | 37 |
Экіпаж | 8 |
Загінулі | 43 |
Выжылі | 2 |
Экіпаж складаўся з васьмі чалавек:
Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандар Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйным адзяленьні адной зь яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80% цела[4]. Ён памёр у бальніцы 12 верасьня.
У гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 року пад Турынам загінула каманда футбольнага клюбу «Тарына». 11 жніўня 1979 у авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбэцкага футбольнага клюбу «Пахтакор». У 1993 разьбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.