Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вацлаў Гавэл (па-чэску: Václav Havel; 5 кастрычніка 1936 — 18 сьнежня 2011) — чэскі драматург, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітык. Апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны й першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.
У 1951 годзе скончыў васьмігадовую школу, у 1955 годзе — вячэрнюю гімназію. Працаваў хімікам-лябарантам, вучыўся ў Чэскім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. З 1959 году працаваў рабочым сцэны, адміністратарам у праскіх тэатрах АВС і на На Забрадлі. Актыўна ўдзельнічаў у Праскай вясне 1968 году, належаў да групы дысыдэнтаў у камуністычнай Чэхаславаччыне, быў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».
Тры разы сядзеў у турме за палітычныя перакананьні. Ляўрэат міжнароднай прэміі Эразма Ратэрдамскага (1986), прэміі Ульфа Пальмэ (1989).
З 29 сьнежня 1989 па 20 ліпеня 1992 — прэзыдэнт Чэха-Славацкай Фэдэратыўнай Рэспублікі. З 2 лютага 1993 па 2 лютага 2003 году — прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі.
Памёр 18 сьнежня 2011 году ў сваім доме на паўночным усходзе ад Прагі ў выніку ўскладненьняў, выкліканых працяглай хваробай[9][10].
На беларускую мову творы В. Гаўла перакладалі Лявон Баршчэўскі («Сьвята ў садзе»), Ірына Шаблоўская («Аўдыенцыя»), Сяргей Сматрычэнка («Пратэст»). У 2014 г. у Менску выйшла кніга выбраных эсэ Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе», перакладзеных Сяргеем і Юліяй Сматрычэнкамі з прадмовай Баршчэўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.