14 сакавіка́ — 74-ы дзень году (73-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 293 дні.
1492 — каралева кастыльская Ізабэла загадала выслаць 150 тыс. габрэяў з Гішпаніі, калі яны ня прымуць каталіцтва
1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску Магдэбурскае права
1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў Праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае
1863 — у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі
1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
1980 — у час пасадкі ў Варшаве разьбіўся ІЛ-62 польскай авіякампаніі «Лёт». Загінулі ўсе 87 чалавек
1992:
- Стварэньне Антыкрызіснага камітэту і падпісаньне кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету, лідэрамі палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў пагадненьня «Аб супольных дзеяньнях пры ўзьнікненьні пагрозы сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь»
- пачатак баявых дзеяньняў Малдовы супраць Прыднястроўя
1994 — Лінус Торвальдс апублікаваў ядро апэрацыйнае сыстэмы Linux
- 1879 — Альбэрт Айнштайн, фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі рэлятыўнасьці
- 1913 — Дамінік Татарка, славацкі празаік, эсэіст, публіцыст
- 1931 — Павел Дубашынскі, беларускі актор
- 1931 — Павел Місько, беларускі пісьменьнік
- 1932 — Наіна Ельцына, жонка першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына
- 1939 — Віктар Ганчароў, беларускі радыёфізык
- 1957 — Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы
- 1975 — Дзьмітры Маркаў, легкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, які нарадзіўся ў Віцебску, чэмпіён Эўропы і сьвету
- 1979 — Нікаля Анэлька, францускі прафэсійны футбаліст
- 1981 — Анка Ўпала, беларуская літаратарка
- 1985 — Настасься Дубарэзава, беларуская біятляністка
- 1571 — Янаш II Жыгімонт Заполья, кароль вугорскі, князь сяміградзкі
- 1644 — Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі
- 1883 — Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст
- 1943 — Васіль Захарка, беларускі палітычны дзяяч, другі прэзыдэнт БНР
- 1979 — Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік
- 1984 — Аванэс Шыраз (нар. 1914), армянскі паэт
- 2006 — Ленарт-Георг Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, былы прэзыдэнт Эстоніі
- 2022 — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык
- міжнароднае матэматычнае сьвята «дзень Пі»
14 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў