Джордж Гарысан
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джордж Га́рысан (па-ангельску: George Harrison; 25 лютага 1943, Лівэрпул — 29 лістапада 2001, Лос-Анджэлес) — ангельскі рок-музыка і рок-кампазытар. Удзельнік рок-гурту The Beatles, пасьля распаду якога распачаў сольную кар’еру і працу ў гурце Traveling Wilburys. Ад прыканца 70-х да пачатку 90-х актыўна працаваў як кінапрадусар — заснаваў фірму HandMade Films.
Джордж Гарысан | |
па-ангельску: George Harrison | |
Джордж Гарысан у 1974 годзе | |
Дата нараджэньня | 25 лютага 1943[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 лістапада 2001[1][2][3][…] (58 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх[6] і пухліна мозгу[d] |
Месца вучобы | |
Прафэсія | гітарыст, сьпявак, кампазытар |
Гады дзейнасьці | 1957—2001 |
Псэўданімы | Carl Harrison, Hari Georgeson, Nelson Wilbury, Spike Wilbury, George Harryson, George O’Hara-Smith, L'Angelo Misterioso[8], Jorge Arias[9] і Magpie |
Сябра ў | The Beatles, Traveling Wilburys, The Quarrymen[d], The Beat Brothers[d], Plastic Ono Band[d] і Delaney & Bonnie[d] |
Жанры | рок |
Інструмэнты | гітара, сітар, укулеле, мандаліна, бас, клявішы |
Псэўданімы | Carl Harrison, Hari Georgeson, Nelson Wilbury, Spike Wilbury, George Harryson, George O’Hara-Smith, L'Angelo Misterioso[8], Jorge Arias[9] і Magpie |
Гурты | The Beatles, Traveling Wilburys, The Plastic Ono Band |
Лэйблы | Parlophone, Capitol, Apple, Vee-Jay, EMI, Dark Horse Records |
Бацька | Гаральд Гаргрыўз Гарысан[d][10] |
Маці | Louise Anne Harrison[d][10] |
Дзеці | Дгані Гарысан[d][7] |
Узнагароды | |
Сайт | georgeharrison.com |
Подпіс | |
Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Люізы і Харальда Харысан[11]. Быў малодшым, чацьвёртым дзіцем у сям’і. У Джорджа была адна сястра, Люіза, якая нарадзілася 16 жнівеня 1931, і двое братоў, Хары, які нарадзіўся ў 1934 годзе, і Піцер, які нарадзіўся 20 ліпеня 1940. Бацька яго маці, Джон Фрэнч, быў родам з графства Ўэксфард ў Ірляндыі. Ён эміграваў у Лівэрпуль і ажаніўся на мясцовай дзяўчыне[12]. [19] Бацька Джорджа, Харальд, спачатку працаваў мараком, але пазьней, каб быць бліжэй да сям’і, зьмяніў прафэсію і стаў кіроўцам аўтобуса. Маці Харысана працавала прадаўшчыцай у краме.
Ад самага нараджэньня Джорджа і да 1950 году сям’я Харысанаў пражывала па адрасе 12 Arnold Grove, у лівэрпульскім раёне Ўэйвертры. Гэта быў маленькі двухпавярховы дом радавай забудовы. Для ацяпленьня памяшканьня ў зімовы час выкарыстоўвалася печ на каменным вугле, а туалет знаходзіўся на двары, побач з куратнікам. У 1950 годзе з-за падвышэньня арэнднай платы сям’я Харысана пераехала ў іншы раён гораду па адрасе 25 Upton Green.
Напачатку Джордж вучыўся ў пачатковай школе Доўдэйл, якая месьцілася каля Penny Lane. Двума клясамі старэй у той жа школе вучыўся Джон Ленан. Пасьля Джордж паступіў у сярэднюю школу для хлопчыкаў «Ліверпульскі інстытут», першую школу ў Ліверпулі[13], дзе і навучаўся ў пэрыяд з 1954 па 1959 год. Ён вылучаўся сярод аднагодкаў, але ня здольнасьцямі і стараньнем, а тым, што насіў модныя порткі-дудачкі, месяцамі не стрыгся і сварыўся з настаўнікам. Джордж любіў сядзець на апошняй парце і падчас урокаў рабіць замалёўкі гітар ў сваіх школьных сшытках. Ён згадваў: «Я захапляўся гітарамі. Калі я пачуў аб хлопцы ў школе, які набыў акустычную гітару за 3,10 фунта стэрлінгаў, я папрасіў гэтую суму ў маёй маці і купіў сабе сапраўды такі ж інструмент. Для нас у той час гэта былі вялікія грошы».
Джордж даволі хутка навучыўся ня толькі браць акорды, але і выконваць мудрагелістыя пасажы. Харысан пазьней казаў, што найбольш на яго паўплывалі Карл Перкінс[14], Бо Дзідлі[15], Чак Бэры і The Everly Brothers. Дзякуючы гітары ў Джорджа завязаліся спачатку прыяцельскія, а затым і па-сапраўднаму сяброўскія адносіны з Полам Макартні, які вучыўся ў адной зь ім школе.
У жніўні 1997 году з Гарысана была выяўлена злаякасная пухліна. Пад час апэрацыі яму выдалілі частку лёгкага і пухліну гартані.
У 1999 году Гарысан быў паранены ў плячо нажом няўраўнаважаным прыхільнікам.
У 2001 годзе ў яго выявілі ракавую пухіну мазгоў. Апэрацыю рабіць было позна і немагчыма. Былі праведзеныя курсы хіміятэрапіі ў Швайцарыі. Пасьля вярнуўся ў ЗША працягваць лячэньне. Аднак гэта не дапамагло.
Ведаючы, што ў яго застаюцца лічаныя дні, Гарысан памірыўся са сваёю старэйшаю сястрою Люізаю, зь якой не размаўляў больш за 10 гадоў. 12 лістапада, за 17 дзён да сьмерці да яго ў нью-ёрскую больніцу наведаліся Рынга Стар і Пол Макартні. Яны добра бавілі некалькі гадзін жартуючы і сьмяючыся.
Пасьля Гарысан паляцеў у Лос-Анджэлес, бо хацеў правесьці апошнія дні ў доме свайго сябра Пола Макартні на Бэвэрлі-Хілз. Апошнія гадзіны правёў у коле сваіх блізкіх, якія сьпявалі мантру «Харэ Крышна». Памёр Гарысан 29 лістапада 2001 году ў 13:30 (гэта 21:30 у Вялікабрытаніі й 23:30 у Менску). Праз 9 гадзінаў сваякі і знаёмыя Гарысана правялі індуісцкі абрад і перавезьлі нябожчыка да крэматорыю. Прах быў разьвеяны 4 сьнежня над Гангам.
30 лістапада ў Лівэрпулі быў прыспушчаны брытанскі сьцяг, а каля Букінгэмскага палацу ў Лёндане гвардзейскі аркестар упершыню граў музыку The Beatles.
Год | Альбом | Фірма | Заўвагі | Найвышэйшая пазыцыя ў чартах | Сэртыфікацыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ЗША [16] |
Вялікабрытанія [17] |
Нарвэгія [18] |
Японія [19] |
Аўстрыя [20] |
Швэцыя [21] |
ЗША [22] |
Вялікабрытанія [23] | ||||
1968 | Wonderwall Music | Apple/EMI | Гукавая дарожка | 49 | - | - | - | - | - | ||
1969 | Electronic Sound | Zapple/EMI | 191 | - | - | - | - | - | |||
1970 | All Things Must Pass | Apple/EMI | Патройны | 1 | 1 | 1 | 4 | - | - | 6-разова плятынавы | |
1971 | The Concert for Bangla Desh | Apple/EMI (U.S.) Epic/Sony Music (UK) |
Канцэртны | 2 | 1 | 1 | 2 | - | - | Залаты | |
1973 | Living in the Material World | Apple/EMI | 1 | 2 | 4 | 9 | - | - | Залаты | ||
1974 | Dark Horse | Apple/EMI | 4 | - | 7 | 18 | 10 | - | Залаты | Срэбраны[24] | |
1975 | Extra Texture (Read All About It) | Apple/EMI | 8 | 16 | 8 | 9 | - | - | Залаты | ||
1976 | Thirty Three & 1/3 | Dark Horse | 11 | 35 | 17 | 23 | - | - | Залаты | Срэбраны[25] | |
1976 | The Best of George Harrison | Parlophone/EMI | Зборнік | 31 | 100 | - | 51 | - | - | Залаты | |
1979 | George Harrison | Dark Horse | 14 | 39 | 21 | 38 | - | - | Залаты | ||
1981 | Somewhere in England | Dark Horse | 11 | 13 | 2 | 31 | 15 | 13 | |||
1982 | Gone Troppo | Dark Horse | 108 | - | 31 | - | - | - | |||
1987 | Cloud Nine | Dark Horse | 8 | 10 | 8 | 28 | 26 | 5 | Плятынавы | Залаты[26] | |
1992 | Live in Japan | Dark Horse/Warner Bros | Канцэртны | 126 | - | - | 15 | - | - | ||
2002 | Brainwashed | Dark Horse | Пасьмяротны | 18 | 29 | 9 | 21 | 62 | 18 | Залаты | Залаты[27] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.