Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зін эль-Абідзін Бэн Алі (3 верасьня 1936, Хамам-Сус — 19 верасьня 2019, Джыда, Саудаўская Арабія[1]) — другі прэзыдэнт Тунісу.
Сям’я была шматдзетнай — у ёй расьлі шэсьць хлопчыкаў і пяць дзяўчынаў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ліцэі ў Сусе. Калі быў старшакласьнікам, уключыўся ў актыўную падпольную дзейнасьць за незалежнасьць сваёй краіны. Ваяваў у шэрагах моладзевай арганізацыі, зьяўляючыся сувязным паміж раённымі аддзяленьнямі Сацыялістычнай дустураўскай партыі. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў турму, падвяргалі допытам.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Туніса 20-гадовы Бэн Алі накіроўваецца вучыцца ў Францыю ў ліку тых, хто быў закліканы скласьці ядро будучых нацыянальных узброеных сілаў. Там ён скончыў вышэйшую ваенную вучэльню ў Сэн-Сірэ. Пазьней Бэн Алі атрымаў дыплёмы ня менш прэстыжных ваенных навучальных установаў — артылерыйскага вучылішча ў Шалён-на-Марнэ (Францыя), вышэйшай школы разьведкі і бясьпекі і школы СПА (ЗША). Воінскае званьне — генэрал. Узнагароджаны туніскіх і замежнымі ордэнамі. Ён — кавалер ордэнаў Незалежнасьці і Рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.