зьява, калі Месяц засланяе Сонца From Wikipedia, the free encyclopedia
Сонечнае зацьменьне — пачасная астранамічная зьява, у часе якой Месяц часткова або цалкам засланяе сьвятло ад Сонца да Зямлі. Гэта здараецца толькі ў маладзіку, калі, гледзячы зь Зямлі, Месяц і Сонца знаходзяцца ў злучэньні, якое называюць сызыгіяй. Калі адбываецца поўнае сонечнае зацьменьне, Месяц цалкам закрывае дыск Сонца, такім чынам, што бачная толькі карона. Пры частковым сонечным зацьменьні Месяцам закрываецца толькі частка Сонца.
Сонечнае зацьменьне зьяўляецца прыроднай зьявай, але ў некаторых старажытных цывілізацыях і цяперашніх культурах сонечнае зацьменьне зьвязвалі з звышнатуральнымі прычынамі і лічылі благім знакам. Поўнае сонечнае зацьменьне можа напужаць людзей, незнаёмых з астранамічным тлумачэньнем зьявы, паколькі Сонца зьнікае проста ўсярэдзіне дня, а неба цямнее за колькі хвілінаў.
Пры назіраньні частковага зацьменьня ці прамежнай фазы поўнага зацьменьня трэба выкарыстоўваць адмысловыя прылады для назіраньня, паколькі просты позірк на Сонца ёсьць небясьпечным, але можна глядзець на Сонца ў часе поўнага зацьменьня Сонца Месяцам.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Сонечнае зацьменьне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.