From Wikipedia, the free encyclopedia
Стадыё́н «Ўэ́мблі» (па-ангельску: Wembley Stadium) — стадыён у Лёндане, Ангельшчына. Зьяўляецца хатнім стадыёнам зборнай Ангельшчыны па футболе. Быў пабудаваны ў 2007 годзе на месцы зьнесенага старога стадыёну «Ўэмблі».
«Ўэмблі» | |
Краіна | Вялікабрытанія |
---|---|
Горад | Брэнт[d] і Ўэмблі[d] |
Адрас | Лёндан |
Год пабудовы | 2003–2007 |
Дата адкрыцьця | 9 сакавіка 2007 |
Зьмяшчальнасьць | 90 000 чалавек[1] |
Хатняя каманда | Зборная Ангельшчыны па футболе |
Памеры поля | 105 × 69 м |
Тып пакрыцьця | Дэса Грасмастэр[d][2] |
«Ўэмблі» | |
Афіцыйны сайт | |
Новы «Ўэмблі» ўмяшчае 90 000 гледачоў, што робіць яго самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам у Вялікабрытаніі й другім у Эўропе, пасьля «Камп Ноў».
28 траўня 2011 году на «Ўэмблі» прайшоў фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2011 году[3], дзе сустракаліся гішпанская «Барсэлёна» й ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд». Праз два гады, ў траўні 2013 году, стадыён ізноў прымаў фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА[4], дзе сустракаліся дортмундзкая «Барусія» й «Баварыя».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.