Усевалад Родзька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усе́валад Філарэ́тавіч Родзька, мянушка Воўк (21 чэрвеня 1920, хутар Паддубнае, каля вёскі Чучавічы, Лунінецкі павет, Палескае ваяводзтва, Польская Рэспубліка (1918—1939), цяпер Берасьцейская вобласьць — 1946?, Беласток?, ПНР, па другой інфармацыі Менск?, БССР) — беларускі палітычны, грамадзкі й ваенны дзяяч, публіцыст. Сябра й адзін з кіраўнікоў ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі, капітан БКА, маёр дэсантнага батальёну «Дальвіц», рашэньнем Рады Беларускае Народнае Рэспублікі пасьмяротна прысвоена званьне генэрала. Бурмістар Віцебску з 3 ліпеня 1941 року.
Quick Facts Мянушка, Месца нараджэньня ...
Усевалад Родзька | |
21 чэрвеня 1920 — 1946? | |
Мянушка | Воўк |
---|---|
Месца нараджэньня | хутар Паддубнае, каля вёскі Чучавічы, Лунінецкі павет, Палескае ваяводзтва, Польская Рэспубліка (1918—1939), цяпер Берасьцейская вобласьць |
Месца сьмерці | Беласток?, магчыма Менск? |
Прыналежнасьць | Войска Польскае, 1-ы Беларускі штурмавы зьвяз, Беларуская краёвая абарона, Батальён «Дальвіц», Беларуская незалежніцкая партыя |
Род войскаў | пяхота, дэсантныя войскі |
Гады службы | 1938 - 1946 |
Званьне | генэрал |
Частка | БКА, Батальён «Дальвіц» |
Камандаваў | 15-ы батальён БКА, Батальён «Дальвіц» |
Бітвы/войны | Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Узнагароды | Жалезны крыж ІІ ступені |
Close