Remove ads
беларускі вайсковы дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Віталь Мікула (1913, Нялепава, Нясьвіскі павет[удакладніць!] — 1944 ці 1945 Дахаў) — беларускі вайсковы дзеяч. Паручнік Войска Польскага, намесьнік камэнданта БКА, афіцэр 30 Дывізыі Грэнадэраў SS у часы II сусьветнай вайны.
Па сьлядох брата Юліяна пасьпяхова іспыты ў кадзецкі корпус Войска Польскага, аднак не патрапляе ў школу з-замалой вагі. Віталь піша ліст да прэзыдэнта Польшчы Масьціцкага з просьбай паспрыяць залічэньню ў кадэты. Масьціцкі ставіць рэзалюцыю “прыняць”. У кадэцкім корпусе хлопец патрапляе ў роту Франца Кушаля.
У 1939 скончыў Грундзёнзкую артылерыйскую школу. З пачатка Другой сусьветнай вайны — на фронце. Пасьля разгрому польскага войска здоляў вярнуцца дахпты.
У 1942 годзе на заклік Кушаля прыяджае ў Менск каб працаваць у Афіцэрскай школе. Хутка прызначаны насесьнікам камадзіра школы. Займаўся штабной і тэарытычнай працай. У 1943 падрыхтаваў і выдаў “Страявы вайсковы статут” для беларускага жаўнера.
Пасьля стварэньня Беларускай Краёвай Абароны Кушаль прызначаны вайсковым Начальнікам. Сваім намесьнікам ён зноў абраў капітана Мікулу. Кастусь Акула, сьведка падзеяў, у “Змагарных дарогах” так апісвае Мікулу:
...быў чалавекам дробнага складу, сярэдняга росту, сьветлавалосы, з шэрымі вачыма, і, здаецца, рабаціньнем на твары. Наплечныя пакладкі вайсковага мундзіра рабілі ягоныя плечы шмат шырэйшымі, чым былі ўзапраўду. Рухі меў упэўненыя, надта апанаваныя, глядзеў заўсёды ласкава й стараўся прамаўляць ці гаварыць проста, бязь лішніх крывуляў. Твар ягоны, звычайна лагодны, меў тую ўласьцівасьць, што адразу будзіў давер і пашану да гэтага чалавека | ||
.
Улетку 1944 БКА разам зь нямецкім войскам адступіла на Захад. Пасьля пераходу часткі жаўнераў БКА да саюзьнікаў, немцы ва Ўсходняй Прусіі, у Эльбінгу, пастаўнаўляюць рэарганізаваць аддзелы БКА (якія налічвалі каля 10 тыс. чалавек), у 30-ю дывізію СС, далучыўшы да дывізіі афіцэраў-РВА. Атрымалася, што жаўнеры былі збольшага беларусамі, афіцэры — расейцамі.
На адмысловай канфэрэнцыі расейцы прапанавалі назваць дывізію “Расейская дывізія СС”. Супраць гэтага паўстаў Віталь Мікула, які замяшчаў на сходзе адсутнага Кушаля: «Я супраць называньня дывізіі Расейскай і катэгарычна адмаўляюся падпарадкоўвацца расейскаму афіцэрству».
Беларускія афіцэры, што прысутнічалі на сходзе, на якіх так спадзяваўся Мікула, не падтрымалі яго. Ён застаўся ў адзіноце. Немцы і расейцы вызьверыліся на тыя словы. Празь некалькі дзён яго арыштавалі і адправілі ў канцлягер Дахаў, дзе ён і загінуў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.