Remove ads
вайсковае званьне From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэра́л (па-нямецку: General, ад па-лацінску: generālis — «галоўны») — агульная назва вайсковага званьня або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сілаў, а таксама кіруючых асобаў некаторых грамадзянскіх ведамстваў.
Упершыню чын генэрала зьявіўся ў Францыі як прыстаўка да іншых чыноў (capitaine-générale, colonel-général). З XVI стагодзьдзя выкарыстоўваўся ў Францыі як асобны чын[1].
Пазьней гэтае званьне запазычалі ў Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкай нацыі. Падчас Трынаццацігадовай вайны з туркамі генэрал выступаў у якасьці галоўнакамандуючага арміяй (Generalfeldoberst). Яму падпарадкоўваліся генэрал-лейтэнант і фэльдмаршал. Напачатку XVII стагодзьдзя, калі ў якасьці галоўнакамандуючага выступілі самі імпэратары, вышэйшым вайсковым званьнем у Імпэрыі стала званьне генэрал-лейтэнанта (генэралісымуса)[2]. Такім чынам, званьне поўнага генэрала ў Нямеччыне больш не выкарыстоўвалася.
Падчас Трыццацігадовай вайны (1618—1648) у Сьвятой Рымскай імпэрыі сфармавалася наступная сыстэма генэральскіх званьняў (выкарыстоўвалася ў Аўстрыйскай і Аўстра-Вугорскай імпэрыі да 1918 году):
Іншыя нямецкія дзяржавы (Брандэнбург-Прусія, Саксонія, Баварыя, Гановэр) выкарыстоўвалі іншую сыстэму:
У канцы XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў некаторыя нямецкія дзяржавы выкарыстоўвалі званьне генэрал-аншэфа.
У XIX стагодзьдзі зьявілася званьне генэрал-палкоўнік, якое было вышэйшым за генэрала роду войскаў і ніжэйшым за генэрал-фэльдмаршала.
У Расеі ўпершыню званьне генэрала згадваецца ў 1654 годзе: яно было прысвоена А. Лэсьлі за ўзяцьце Смаленску[3]. Паралельна ў расейскай арміі існавала ўласная сыстэма воінскіх званьняў (ваявода і іншыя). Пры цары Фёдары Аляксеевічы зьявілася званьне генэрала для расейскіх военачальнікаў — думны генэрал.
Пётар I правёў рэформу, якой увёў такія званьні як генэрал-фэльдмаршал, генэралы родаў войскаў (генэрал-фэльдцойгмайстар, генэрал ад інфантэрыі, генэрал ад кавалерыі), а таксама генэрал-аншэф. Колькасьць гэтых асобаў была вызначана ў 1711 годзе Табэлем аб рангах, які неаднаразова пазьней дапаўняўся і зьмяняўся.
Акрамя таго, ён увёў шматлікія пасады з прыстаўкай «генэрал»: генэрал-крыгскамісар, генэрал-кватэрмайстар, генэрал-вагенмайстар, генерал-аўдытар і іншыя.
Напачатку XX стагодзьдзя ва ўзброеных сілах Расеі званьню поўнага генэрала адпавядалі чыны генэрал ад інфантэрыі, ад кавалерыі, ад артылерыі, а таксама інжынэр-генэрал.
Кастрычніцкі пераварот 1917 году скасаваў чыны і тытулы, у тым ліку чын генэрала. Ва ўзброеных сілах СССР генэральскія вайсковыя званьні былі ўведзеныя Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 7 траўня 1940 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.