Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэрал-пракурор — адна з вышэйшых дзяржаўных пасадаў у Расейскай імпэрыі, кіраўнік Урадаўнічага Сэната, які назіраў за законнасьцю дзейнасьці ўрадавых установаьў.
Пасада генэрал-пракурора была заснаваная Пятром I 12 студзеня 1722 года. Яе папярэдніцай, але зь меншымі паўнамоцтвамі, была пасада генэрал-рэвізора, якая існавала ў 1715—1718 гадах. Першым генэрал-пракурорам быў прызначаны П. І. Ягужынскі. Генэрал-пракурор першапачаткова зьяўляўся часткай сэнацкай канцылярыі і ведаў сэнацкім справаводзтвам; адначасова кіраваў пракуратурай, якая складалася з трохступеністай сыстэмы кантролю над Сэнатам і ўсімі адміністрацыйнымі і судовымі ўстановамі, — як цэнтральнымі, так і мясцовымі. Памагатым генэрал-пракурора ў Сэнаце зьяўляўся обэр-пракурор. Кантроль за дзейнасьцю органаў улады ажыцьцяўляўся праз падначаленых — пракурораў і фіскалаў.
Становішча і абавязкі генэрал-пракурора неадначасова карэктаваліся. Пры рэформе дзяржаўнага кіраваньня, прадпрынятай Аляксандрам I, з 1802 года пасада кіраўніка Сэната была злучаная з пасадай міністра юстыцыі і набыла свой канчатковы круг абавязкаў: генэрал-пракурор зьяўляўся начальнікам пракуратуры і канцылярыі Сэната, а таксама карыстаўся правам нагляду за дзейнасьцю службовых асобаў усяго судовага ведамства. Без істотных зьмен пасада генэрал-пракурора існавала да лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.