From Wikipedia, the free encyclopedia
Сталінгра́дзкая бі́тва — бітва паміж войскамі СССР, з аднаго боку, і войскамі нацыскай Нямеччыны, Румыніі, Італіі, Вугоршчыны, Славаччыны, зь іншага, у хадзе нямецка-савецкай вайны. Бітва была адной з найважнейшых падзеяў Другой сусьветнай вайны і разам з бітвай на Курскай дузе была пераломным момантам у хадзе ваенных дзеяньняў, пасьля якіх нямецкія войскі згубілі стратэгічную ініцыятыву. Бітва ўключала ў сябе спробу вэрмахта захапіць левабярэжжа Волгі ў раёне Сталінграда (сучасны Валгаград) і сам горад, супрацьстаяньне ў горадзе, і контрнаступленьне Чырвонай арміі (апэрацыя «Ўран»), у выніку якога 6-я армія вэрмахта і іншыя сілы саюзьнікаў Нямеччыны ўнутры і вакол гораду былі акружаныя і часткова зьнішчаныя, сумарныя страты абодвух бакоў у гэтай бітве перавышаюць два мільёны чалавек. Дзяржавы Восі згубілі вялікую колькасьць людзей і ўзбраеньня і ў наступстве не былі здольныя цалкам аправіцца ад паразы.
Сталінградзкая бітва | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Частка Другой сусьветнай вайны | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Трэці Райх Румынія Каралеўства Італія Вугоршчына Незалежная дзяржава Харватыя[1] | Савецкі Саюз | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Адольф Гітлер Фрыдрых Паўлюс Эрых фон Манштайн Вольфрам фон Рыхтгофен Вільгельм Браўн Пэтрэ Думітрэску Канстанцін Канстантынэску Італё Гарыбольдзі Густав Яні Віктар Павічіц | Ёсіф Сталін Георгі Жукаў Васілій Чуйкоў Аляксандар Васілеўскі Семён Цімашэнка Мікіта Хрушчоў Канстанцін Ракасоўскі Радыён Маліноўскі Андрэй Яроменка Азі Асланаў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Група арміяў «B»:
4-я румынская армія 8-я італьянская армія 2-я вугорская армія Харвацкі легіён Напачатку апэрацыі: 270 000 чалавец 3000 гарматаў і мінамётаў 500 танкаў 600 самалётаў (1600 да сярэдзіны верасьня)[2] Падчас савецкага контрнаступленьня: 1 011 000 чалавек 10 250 гарматаў і мінамётаў 675 танкаў 732 (402 працуючых) самалёта[3][4] | Сталінградзкі фронт Паўднёва-Заходні фронт Донскі фронт Савецкая 62-я армія Напачатку апэрацыі: 187 000 чалавек 2200 гарматаў і мінамётаў 400 танкаў 300 самалётаў[2] Падчас савецкага контрнаступленьня: 1 103 000 чалавек 15 500 гарматаў і мінамётаў 1463 танкі 1115[3] самалётаў | ||||||||
Страты | |||||||||
750 000 забітых ці параненых 91 000 захопленых Самалёты: 900 (уключаючы 274 транспартных і 165 бамбавальнікаў, выкарыстаных пад транспарт)[2] Агульна: 841 000 страчаных | 478 741 забітых ці зьніклых 650 878 параненых і хворых 40 000+ цывільнае насельніцтва 4341 танк 524 000 адзінак стралковай зброі[5] 15,7 тыс. гарматаў і мінамётаў[6] 769 бявой авіяцыі [7] Агульна: 1 129 619 страчаных | ||||||||
Для Савецкага Саюзу, які таксама панёс вялікія страты ў хадзе бітвы, перамога ў Сталінградзе адзначыла пачатак вызваленьня краіны, а таксама акупаваных тэрыторыяй Эўропы, што прывяло да канчатковага паражэньня нацыскай Нямеччыны ў 1945 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.