еўрапейская мова заходнегерманскай групы From Wikipedia, the free encyclopedia
Няме́цкая мова (ням. ⓘ, вымаўляецца: [dɔɪ̯ʧ]; deutsche Sprache, вымаўляецца: [ˈdɔɪ̯ʧə ˈʃpʀaːχə]) — мова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі[16]. З’яўляецца адной з самых распаўсюджаных моў у свеце пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў Еўрапейскага саюза і рада іншых міжнародных арганізацый .
Нямецкая мова | |
---|---|
Саманазва | Deutsch, deutsche Sprache |
Краіны | Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Італія, Люксембург, Расія і яшчэ 36 краін |
Афіцыйны статус |
Германія Рэгіянальная ці лакальная афіцыйная мова:
Данія (Паўднёвая Данія)[4] Намібія[6][7]
Арганізацыі: |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Council for German Orthography[d] і Leibniz Institute for the German Language[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | |
Рэйтынг | 10 |
Статус | у бяспецы[d][15] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца (нямецкі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | нем 481 |
ISO 639-1 | de |
ISO 639-2 | ger (B); deu (T) |
ISO 639-3 | deu |
WALS | ger, gbl, gha, gma, gth і gti |
Ethnologue | deu |
ABS ASCL | 1301 |
IETF | de |
Glottolog | stan1295 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Адносіцца да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, дапоўненага трыма графемамі, якія абазначаюць умлаўты (ä, ö, ü), і лігатурай эсцэт (ß). Найстаражытнейшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да VIII стагоддзя[17].
Нямецкая мова ўзыходзіць да прагерманскай мовы, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца адгалінаваннем праіндаеўрапейскай. Змяненне фанетычнай і марфалагічнай сістэм мовы ў выніку другога перамяшчэння зычных прывяло да яе адасаблення ад роднасных германскіх моў. У сярэднія вякі адбываецца фарміраванне фанетыкі і марфалогіі, лексічнага строю і сінтаксісу сярэдневерхненямецкай, а за ёю — ранненоваверхненямецкай мовы . Сучасную нямецкую мову, гісторыя якой пачынаецца прыкладна з другой паловы XVII стагоддзя, іначай называюць новаверхненямецкай мовай . Вялікую ролю ў яе станаўленні адыгралі пераклад Бібліі Марціна Лютэра, творчасць Іагана Вольфганга фон Гётэ, Фрыдрыха Готліба Клопштака і Іагана Крыстафа Готшэда , мовазнаўчыя працы Іагана Крыстафа Адэлунга , братоў Грым і Конрада Дудэна[16].
Сучасная літаратурная нямецкая мова ўзнікла на аснове верхненямецкіх дыялектаў. У адрозненне ад яе асобныя нямецкія дыялекты (напрыклад, ніжненямецкія ці алеманскія ), якія не поўнасцю ўдзельнічалі ў верхненямецкім зрушэнні ці ўдзельнічалі ў іншых фанетычных пераходах, захоўваюць сваю своеасаблівасць. У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя варыянты нямецкай мовы , сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу[16][17].
Зыходзячы з асаблівасцей гістарычнага развіцця нямецкай мовы, выдзяляюць чатыры асноўныя перыяды (ступені) яе існавання (без уліку прагерманскай мовы)[18]. Кожная ступень характарызуецца прыблізнымі часавымі рамкамі і пэўнымі асаблівасцямі фарміравання фанетычнай, граматычнай і лексічнай структур, што дазваляе прасачыць галоўныя прычыны тых змен, якія адбываліся ў мове на працягу больш чым тысячы гадоў і ў тым ці іншым выглядзе прасочваюцца і па сёння[18][19]. Выдзяляюць наступныя ступені[17][20][21][22].
Перыяд | Гады | Характарыстыка |
---|---|---|
Старажытнаверхненямецкая мова (Althochdeutsch) | 750—1050 | У выніку другога перамяшчэння зычных фарміруецца ўласная фанетычная сістэма; у марфалогіі назоўнікаў прасочваецца фарміраванне катэгорыі ліку пры дапамозе умлаўта карнявога галоснага, адбываецца скарачэнне канчаткаў, утвараюцца складаныя дзеяслоўныя часы Perfekt і Plusquamperfekt. Літаратура гэтага перыяду прадстаўлена ў асноўным помнікамі царкоўна-рэлігійнага характару[23][21]. |
Сярэдневерхненямецкая мова (Mittelhochdeutsch) | 1050—1350 | Працягваецца фарміраванне фанетычнага строю; афармляюцца сучасныя граматычныя катэгорыі іменных часцін мовы, інфінітыў дзеяслова набывае сучасны выгляд, актыўна запазычваюцца новыя словы з французскай мовы. У сярэдневерхненямецкі перыяд адбываецца росквіт нямецкай рыцарскай паэзіі[18][21]. |
Ранненоваверхненямецкая мова (Frühneuhochdeutsch) | 1350—1650 | Працягваецца фарміраванне граматычных катэгорый назоўніка, у фанетыцы адбываюцца змены ў сістэме манафтонгаў і дыфтонгаў, ускладняецца сінтаксічная структура сказаў, паяўляюцца новыя словаўтваральныя элементы, адбываюцца першыя спробы ўнармавання граматыкі, запазычваюцца словы з французскай і італьянскай моў[24]. Дзякуючы дзейнасці Лютэра пачынае фарміравацца пісьмовая норма[21]. |
Новаверхненямецкая мова (Neuhochdeutsch) | 1650 — нашы дні | Нямецкая мова набывае сучасны выгляд, асноўныя змены закранаюць лексічную структуру (XIX—XX стст.), запазычанні пераважна англійскія[25]. Адбываецца замацаванне граматычных норм, афармляецца правапіс[18]. |
Германскія плямёны, якія паявіліся ў VI—V стст. да н. э. у паўночнай частцы нізіны паміж Эльбай і Одэрам, у Ютландыі і на поўдні Скандынавіі, паходзілі ад індаеўрапейскіх народаў, якія перакачавалі ў Еўропу[26]. Іх мова, якая адасобілася ад іншых індаеўрапейскіх моў у выніку першага перамяшчэння зычных , стала асноваю моў германцаў[27]. На працягу некалькіх стагоддзяў на мовы германцаў аказвалі ўплыў мовы суседзяў (у асноўным — кельтаў, а пазней і рымлян)[28].
У многім развіццё мовы ў самым пачатку нашай эры звязана з міграцыямі носьбітаў племянных моў, а таксама з працэсамі паглынання невялікіх плямён большымі. Так утварыліся племянныя аб’яднанні франкаў, саксаў, цюрынгаў , алеманаў і бавараў, мовы якіх сталі асновай сучасных франкскіх, ніжнесаксонскіх , цюрынгскіх , алеманскіх і баварскіх дыялектаў. У V—IX стст. усе гэтыя плямёны былі аб’яднаны пад уладай Меравінгаў (паходы Хлодвіга), а пазней і Каралінгаў (заваяванні Карла Вялікага)[29]. Створаная Карлам імперыя, якая ахоплівала землі сучасных Францыі, Італіі і Германіі, у 843 годзе была падзелена яго сынамі на тры часткі, што садзейнічала аддзяленню кантынентальных германскіх народаў на ўсходнім баку Рэйна ад раманскіх народаў Галіі і Апенінскага паўвострава[30].
У VIII ст. у выніку другога перамяшчэння зычных пачынаецца выдзяленне верхненямецкай мовы. Прагерманскія зычныя /p/, /t/ і /k/ (і часткова /b/, /d/ і /g/) перайшлі ў верхненямецкія /pf/, /ts/ і /kx/ у пачатковай пазіцыі і ў /f/, /s/ і /x/ — у канцавой[31]. Гэтая фанетычная з’ява, якая пачала праяўляцца яшчэ ў VI ст., ахапіла паўднёванямецкія землі баварцаў і алеманаў, якія гаварылі на старажытнаверхненямецкай . У германскіх землях, размешчаных на поўнач ад лініі maken/machen , франкі і саксы гаварылі на старажытнаніжненямецкай . У землях паміж гэтымі мовамі другое перамяшчэнне прайшло нераўнамерна (напрыклад, у рыпуарскім і мозельска-франкскім дыялектах )[32].
Яшчэ да падзення Рыма ў выніку рымска-германскіх зносін у мову германцаў пранікла вялікая колькасць лацінскіх слоў, якія адлюстроўвалі рэаліі жыцця рымлян, не знаёмыя германцам[33]. Хрысціянізацыя германцаў у раннім сярэдневякоўі спрыяла распаўсюджанню лацінскага пісьма ў германскіх землях. Слоўнік германцаў у гэты час істотна ўзбагачаецца за кошт лацінскіх запазычанняў, звязаных, як правіла, з хрысціянскім культам. Сама лацінская мова яшчэ доўга заставалася моваю навукі і адукацыі ў нямецкіх землях[34].
Усходне-Франкскае каралеўства было неаднародным, многаплемянным, аднак усведамленне яго жыхарамі свайго этнічнага і часткова моўнага адзінства прыйшло ўжо ў канцы X — пачатку XI ст., г.зн. к пачатку сярэдневерхненямецкага перыяду. Слова Deutsch утворана ад прыметніка diutisc (стар.-в.-ням.: diot, гоцк.: þiuda) і азначала «той, хто гаворыць на мове народа» (у адрозненне ад тых, хто гаворыць на латыні). Лацінскае theodisce (theodisca lingua) з’явілася ў лацінскіх крыніцах у канцы VIII ст. і апісвала народы, якія не гавораць на латыні, у тым ліку — германскія[18][35]. У другой палавіне IX ст. у Отфрыда сустракаецца thiufrenkiska zunga, як абазначэнне агульнафранкскай мовы, а ў пачатку XI ст. diu diutisca zunge сустракаецца ў Ноткера як абазначэнне мовы германскіх народаў. Упершыню ў якасці абазначэння народа diutisc сустракаецца толькі ў канцы XI стагоддзя[36].
У адрозненне ад сваіх раманскіх і славянскіх суседзяў, у нямецкім моўным арэале на працягу ўсяго сярэдневякоўя існавалі тэрытарыяльна раздробленыя палітычныя структуры, што прывяло да ўтварэння і развіцця вялікай колькасці розных дыялектаў . Рэгіянальныя асаблівасці ўжывання сярэдневерхненямецкай мовы абцяжарвалі працэс стварэння культурнай цэласнасці і стымулявалі паэтаў пачатку XIII ст. пазбягаць дыялектных форм з мэтай пашырыць круг патэнцыяльных чытачоў, што разглядаецца як першая спроба стварэння агульнанямецкай мовы. Але гэта стала магчыма толькі пры распаўсюджанні граматнасці сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў перыяды позняга сярэдневякоўя і пазней — Адраджэння[37].
У XIII—XIV стст. фарміраванне нямецкай мовы прыводзіць да таго, што лацінская мова паступова страчвае свае пазіцыі мовы афіцыйна-дзелавой сферы (канчаткова гэта адбываецца толькі ў XVI—XVII стст.). Паступова змешаныя ўсходне-нямецкія гаворкі, якія паўсталі ў выніку каланізацыі славянскіх зямель на ўсход ад ракі Эльбы, атрымліваюць вядучую ролю і, узбагаціўшыся за кошт узаемадзеяння з паўднёванямецкай літаратурнай традыцыяй, ствараюць аснову нямецкай нацыянальнай літаратурнай мовы.
У адрозненне ад большасці еўрапейскіх моў, літаратурная форма якіх заснавана на дыялекце сталіцы, нямецкая літаратурная мова прадстаўляе сабой нешта сярэдняе паміж сярэдне- і верхненямецкімі дыялектамі і лічыцца мясцовай толькі ў Гановеры. У паўночнай частцы Германіі гэтая мова распаўсюдзілася ў сферах дзяржаўнага кіравання і школьнай адукацыі ў час Рэфармацыі. У эпоху росквіту Ганзы па ўсёй паўночнай Германіі панавалі ніжненямецкія дыялекты і нідэрландская мова. З часам літаратурная нямецкая ў паўночных абласцях Германіі практычна выцесніла мясцовыя дыялекты, якія толькі часткова захаваліся да сённяшняга часу. У цэнтры і на поўдні Германіі, дзе мова з самага пачатку была больш падобна на літаратурную, насельніцтва захавала свае дыялекты[38].
У 1521 годзе Марцін Лютэр пераклаў на тады яшчэ не ўстояную стандартную пісьмовую мову Новы, а ў 1534 годзе — Стары Запавет, што, на думку многіх вучоных-мовазнаўцаў XIX ст., паўплывала на развіццё мовы цэлых пакаленняў, бо ўжо ў XIV ст. было відно паступовае развіццё агульнарэгіянальнай пісьмовай нямецкай мовы, якую таксама называюць ранненоваверхненямецкай[39]. Утварэнне літаратурнай пісьмовай нямецкай мовы было ў асноўным завершана ў XVII стагоддзі[40].
Вялікае значэнне для новаверхненямецкай мовы мела інтэнсіўнае развіццё ў XVIII—XIX стст. свецкай мастацкай літаратуры. Фарміраванне норм сучаснай літаратурнай мовы завяршаецца ў канцы XVIII ст., калі нармалізуюцца граматычная сістэма, стабілізуецца арфаграфія, ствараюцца нарматыўныя слоўнікі, а ў канцы XIX ст. на аснове сцэнічнага вымаўлення выпрацоўваюцца арфаэпічныя нормы. У XVI—XVIII стст. новыя літаратурныя нормы распаўсюджваюцца на поўнач Германіі. У гэты час у нямецкую мову актыўна пранікаюць словы з французскай і славянскіх моў.
Складаннем першых слоўнікаў нямецкай мовы займаліся І. К. Адэлунг (1781) і браты Грым (1852, завершаны ў 1961 годзе). Нямецкі правапіс фарміраваўся на працягу ўсяго XIX ст. Значны прарыў у стварэнні агульнага правапісу быў дасягнуты дзякуючы Конраду Дудэну, які ў 1880 годзе выпусціў «Арфаграфічны слоўнік нямецкай мовы»[41]. У 1901 годзе гэты слоўнік быў у трохі змененай форме прызнаны асновай нямецкага афіцыйнага правапісу на Арфаграфічнай канферэнцыі 1901 года , але з 1956 года зноў устае пытанне аб рэфармаванні арфаграфіі, што вылілася ў рэформу 1996 года .
Усё XX стагоддзе нямецкая мова змянялася нязначна: асноўныя змены закраналі лексікон, які папаўняюся новымі словамі. Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера на чале нацыянал-сацыялістычнай партыі мова стала сродкам актыўнай прапаганды, у выніку чаго ўзнікла такая з’ява, як мова нацысцкай Германіі — нямецкая мова, напоўненая ідэалагічна афарбаванымі тэрмінамі і эўфемізмамі[42]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і акупацыі Усходняй Германіі савецкімі войскамі ў нямецкую мову ГДР пранікаюць словы з рускай мовы[43][44][45]. Вялікі ўплыў на мову ў канцы XX — пачатку XXI ст. аказалі англійскія запазычанні , што звязана з развіццём тэхналогій і папулярнасцю англамоўнай культуры ў свеце. Немалую ролю пры гэтым адыгрываюць Інтэрнэт і СМІ, якія паскараюць працэсы запазычання[46].
1 жніўня 1996 года ў Германіі былі ўведзены новыя правілы нямецкай арфаграфіі[47]. Першы план рэформы прадугледжваў замену ß на ss пасля кароткіх галосных (напрыклад, як у словах Fluss, muss, dass), аднак эсцэт захоўваўся пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў (Fuß, heiß). Пры ўтварэнні новых слоў ці форм аснова слова захоўваецца (nummerieren пішацца з падвоенай mm, бо аснова Nummer). Для часта ўжывальных запазычанняў дазволена спрошчанае напісанне (Mayonnaise → Majonäse), у словах грэчаскага паходжання спалучэнне літар ph замянялася на f (Geographie → Geografie). Некаторыя складаныя дзеясловы, якія раней пісаліся ў адно слова, сталі пісацца асобна (kennen lernen, Halt machen, verloren gehen), а абазначэнні часу сутак , якія суправаджаліся словамі gestern, heute, morgen (heute Nachmittag, morgen Vormittag), і субстантывіраваныя лічэбнікі (der Zweite, der Dritte) пачыналіся з вялікай літары. Было дазволена таксама патройваць зычную на стыку слоў, якія заканчваюцца і пачынаюцца на адзін і той жа зычны (Betttuch = Bett + Tuch). Змены закранулі і пунктуацыю: у складаназлучаным сказе са злучнікамі und ці oder, а таксама ў канструкцыі Infinitiv + zu коска не ставілася.
Рэформа была ўспрынята неадназначна[48]. Незадоўга да намечанага заканчэння рэфармавання некалькі вядучых газет і часопісаў ФРГ (найперш тыя, што ўваходзяць у выдавецкі канцэрн Axel Springer SE) заявілі аб вяртанні да традыцыйных правіл. Адна з самых кансерватыўных і паважаных газет ФРГ, Frankfurter Allgemeine Zeitung, у 1999 годзе, як і ўся краіна, перайшла на новую арфаграфію, але скора вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новай арфаграфіі адмовіўся найважнейшы грамадска-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel»[49]. Большасць нямецкіх пісьменнікаў і філолагаў з самага пачатку адмовіліся прыняць новыя арфаграфічныя правіла, аднак іх просьбы прыпыніць рэформу так і не былі выкананы. Другі варыянт рэформы 2005 года таксама не быў прыняты грамадскасцю.
З 1 жніўня 2006 года ў Германіі ўступіў у сілу трэці і канчатковы варыянт закона аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і арфаграфіі абавязковыя для ўсіх без выключэння дзяржаўных устаноў і для сістэмы адукацыі. Рэформа скасоўвае 87 з 212 правіл арфаграфіі, замест 52 правіл пунктуацыі засталося толькі 12.
Нямецкая мова шырока распаўсюджана ва ўсім свеце як родная і як другая[50][51]. Акрамя асноўных трох нямецкамоўных краін Заходняй Еўропы, сярод якіх Германія, Швейцарыя і Аўстрыя, нямецкая мова ўжываецца ў іншых дзяржавах, трапляючы ў катэгорыю мясцовых моў меншасцей[52][53]. Так, нямецкая з’яўляецца роднай мовай ці мовай зносін для асоб нямецкага паходжання ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[54], для больш чым двух мільёнаў чалавек у ЗША, Канадзе і Бразіліі, шырока выкарыстоўваецца ў Аўстраліі і ў некаторых посткаланіяльных краінах Афрыкі[55]. Пры гэтым нямецкая мова з’яўляецца адною з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза[12], і многіх іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый .
У кожнай дзяржаве нямецкае мова валодае ўласнай спецыфікай ужывання (гл. раздзел Разнавіднасці мовы). У табліцы ніжэй прыведзены толькі некаторыя дзяржавы, дзе нямецкая мова з’яўляецца афіцыйнай ці адною з афіцыйных, шырока распаўсюджана як мова меншасцей ці мае адметнасці свайго гістарычнага развіцця. Даныя аб колькасці нямецкамоўных прыведзены па Ethnologue 2014 без уліку шэрагу дыялектаў.
Дзяржава | Колькасць гаворачых на нямецкай мове | Заўвагі |
---|---|---|
Аўстралія | 79 тыс. чал.[56] | 79 тыс. аўстралійцаў гавораць па-нямецку дома, хоць немцаў у Аўстраліі значна больш. Гл. Нямецкая мова ў Аўстраліі. |
Аўстрыя | 7,83 млн чал.[57] | Нямецкая мова ў Аўстрыі замацавана Канстытуцыяй і прызнаецца афіцыйнай нароўні з мовамі меншасцей. Пераважна ў Аўстарыі гавораць на ўласным варыянце нямецкай мовы, узнікшым пад уплывам баварскіх дыялектаў. Гл. Нямецкая мова ў Аўстрыі. |
Аргенціна | 400 тыс. чал.[58] | Аргенцінскія немцы, якія пражываюць у Буэнас-Айрэсе, ужываюць мову бельгранадойч — змешаная нямецкая і іспанская. |
Бельгія | 41,2 тыс. чал.[59] | Распаўсюджана ва Усходняй Бельгіі (правінцыя Льеж), з’яўляецца адною з трох афіцыйных моў нароўні з французскай і нідэрландскай. Гл. Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі. |
Бразілія | 1,5 млн чал.[60] | Распаўсюджана ў штатах Санта Катарына і Рыу-Гранды-ду-Сул. У другой палавіне XX ст. была пад уплывам партугальскай мовы. Гл. Нямецкая мова ў Бразіліі. |
Венесуэла | 1,5 тыс. чал.[61] | У Венесуэле нямецкая мова (алеман каланьера) выкарыстоўваецца ў мястэчку Калонія Товар. Этнічных немцаў каля 6 тыс. чал., з іх толькі чвэрць валодае нямецкай. |
Германія | 69,8 млн чал.[62] | Нямецкая мова ў Германіі з’яўляецца афіцыйнай мовай, замацаванай заканадаўча. Іменна ў Германіі нямецкая мова валодае самай высокай варыятыўнасцю. Гл. Нямецкая мова ў Германіі. |
Данія | 25,9 тыс. чал.[63] | Распаўсюджана ў былой Паўднёвай Ютландыі (сучасная Паўднёвая Данія). Гл. Нямецкая мова ў Даніі. |
Італія | каля 225 тыс. чал.[64] | Нямецкая мова выкарыстоўваецца на ўзроўні рэгіёна Паўднёвы Ціроль, нароўні з італьянскай і ладзінскай мовамі. Разам з літаратурнай нямецкай у Італіі шырока распаўсюджаны баварскі дыялект. |
Казахстан | каля 181 тыс. чал.[65] | Немцы Казахстана пражываюць пераважна на поўначы краіны і ў раёне Астаны. Колькасць немцаў хутка зніжаецца: па даных перапісу 1989 і Ethnologue іх налічвалася 958 тыс. чал.[66]; па выніках перапісу насельніцтва 2009 года колькасць немцаў складала ўжо 178 тыс.[67]. Станам на 2013 год іх стала на 3 тыс. чал. больш. Гл. Немцы Казахстана. |
Канада | 430 тыс. чал.[68] | Немецкамоўнае насельніцтва Канады складаюць пераважна патомкі імігрантаў XIX і XX стагоддзя, менаніты ў Антарыа. |
Ліхтэнштэйн | каля 36 тыс. чал.[69] | У Ліхтэнштэйне нямецкая — адзіная афіцыйная мова. Найбольш распаўсюджаны ліхтэнштэйнскі дыялект, роднасны швейцарскаму і форарльбергскаму. |
Люксембург | 10,2 тыс. чал.[70] | Нямецкая выкарыстоўваецца як адна з афіцыйных моў нароўні з люксембургскай і французскай. Нямецкая вельмі папулярная як другая мова. |
Намібія | 22,5 тыс. чал.[71] | Нямецкая з’яўляецца адною з нацыянальных моў Намібіі нароўні з афрыкаанс, герэра, ашывамба і англійскай. Гл. Нямецкая мова ў Намібіі. |
Парагвай | 166 тыс. чал.[72] | На нямецкай мове ў Парагваі гавораць нашчадкі менанітаў, якія імігравалі ў 1927 годзе, а таксама бразільскія немцы, якія прыехалі ў 1950-80-я гады. Гл. Нямецкая мова ў Парагваі. |
Польшча | 500 тыс. чал.[73] | У Польшчы нямецкая мова прызнана мовай меншасцей. На ёй гавораць пераважна патомкі сілезскіх немцаў, якія пазбеглі дэпартацыі ў Польшчы. Лік нямецкамоўных з года ў год зніжаецца. |
Расія | каля 2,07 млн чал.[74] | У Расіі этнічныя немцы пражываюць у Еўрапейскай частцы Расіі, Сібіры і на тэрыторыі былой АССР немцаў Паволжа[75]. Па даных перапісу 2010 года[76], немцамі сябе лічыць усяго 394 тыс. чал. Гл. Расійскія немцы, Нямецка-плацкі дыялект. |
Румынія | 45,1 тыс. чал.[77] | Распаўсюджана ў гарадах Сібіу, Сігішаара, Тымішаара, Сату-Марэ. Большая частка носьбітаў — трансільванскія саксы[78] і дунайскія швабы. Гл. Нямецкая мова ў Румыніі. |
Славакія | 5,4 тыс. чал.[79] | Распаўсюджана ў асяроддзі славацкіх немцаў. У 1930-я гады пераважаў у вёсцы Крагуле Банскабістрыцкага края. |
ЗША | 1,3 млн чал.[80] | У Злучаных Штатах нямецкая з’яўляецца мовай меншасцей, аднак яна шырока распаўсюджана і актыўна вывучаецца ў адукацыйных установах[81]. Гл. Нямецкая мова ў ЗША. |
Украіна | 33,3 тыс. чал.[82] | Нашчадкі нямецкіх перасяленцаў XVIII ст. пражываюць на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Адэскай, Закарпацкай, Запарожскай і Луганскай абласцях і былой АР Крым. Гл. Немцы ва Украіне. |
Францыя | каля 1 млн чал. | Дакладных звестак пра лік носьбітаў няма. Нямецкая выкарыстоўваецца ў Эльзасе (станам на 2012 год каля 790 тыс. чал.[83]) і паўночнай частцы Латарынгіі, у дэпартаменце Мозель (па розных звестках ад 48 да 300 тыс. чал.)[84]. Актыўна выцясняецца французскай. Гл. Нямецкая мова ў Францыі. |
Чэхія | 40,8 тыс. чал.[85] | Па даных чэшскай статыстыкі на 2001 год налічвалася ўсяго каля 39 тыс. немцаў[86]. Да нямецкамоўнай меншасці ў Чэхіі адносяцца судэцкія немцы, якім удалося пазбегнуць дэпартацыі пасля вайны. Гл. Нямецкая мова ў Чэхіі. |
Швейцарыя | 4,6 млн чал.[87] | Выкарыстоўваецца як адна з афіцыйных нароўні з французскай, італьянскай і рэтараманскай; каля 67 % швейцарцаў гавораць на уласным варыянце нямецкай мовы, узнікшым на аснове алеманскіх дыялектаў. Гл. Нямецкая мова ў Швейцарыі. |
ПАР | 12 тыс. чал.[88] | У ПАР у правінцыі Квазулу-Натал ужываецца варыянт нямецкай мовы пад назвай наталер-дойч. |
Нямецкая мова плюрыцэнтрычная , неаднародная. Гэтая неаднароднасць праяўляецца ў адрозненнях, характэрных для тых ці іншых груп носьбітаў мовы. Даследаванні мовазнаўцаў XVIII—XIX ст. стварылі падмурак для развіцця нямецкай дыялекталогіі, якая ўжо к пачатку XX ст. дазволіла скласці поўнае ўяўленне аб дыялектах заходнегерманскага кантынуума[89]. Наддыялектнымі формамі з’яўляюцца нацыянальныя варыянты, якімі карыстаюцца носьбіты нямецкай мовы ў Германіі (уласна, літаратурная нямецкая мова), Аўстрыі (аўстрыйскі варыянт ) і Швейцарыі (швейцарскі варыянт )[90]. Разам з гэтым узнікалі і развіваліся першыя кантактныя мовы на нямецкай аснове, даследаванні якіх былі праведзены значна пазней. Сфарміраваныя ў выніку пранікнення іншамоўных запазычанняў разнавіднасці ўзнікаюць і развіваюцца да канца XX — пачатку XXI ст. (напрыклад, белгранадойч ), некаторыя ж — поўнасцю знікаюць пад уздзеяннем мясцовых моў ці ў выніку наўмыснай поўнай асіміляцыі (бароссадойч у Аўстраліі).
Усе нямецкія дыялекты ўваходзяць у заходнегерманскі дыялектны кантынуум , у які таксама ўваходзіць і нідэрландская мова. На тэрыторыі сучасных Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Італіі і Нідэрландаў выдзяляюць тры вялікія групы дыялектаў: ніжненямецкую (Niederdeutsch), сярэдненямецкую (Mitteldeutsch) і паўднёванямецкую (Oberdeutsch), прычым апошнія дзве групы прынята разглядаць у складзе верхненямецкіх дыялектаў (Hochdeutsch)[17]. Граніца паміж ніжне- і верхненямецкімі дыялектамі называецца лініяй Бенрата[91]. Асобныя дыялекты і нацыянальныя варыянты, якія ўваходзяць у кожную з гэтых груп, маюць акрамя геаграфічных таксама выразныя моўныя адрозненні, узніклыя з часам пад уплывам культурных, геаграфічных і гістарычных фактараў[92]. Так, свае асаблівасці ў фанетыцы і лексіцы маюць аўстрыйскі і швейцарскі варыянты, для якіх характэрны іншая артыкуляцыя пачатковых p-, t-, k-, ужыванне ў маўленні іншамоўных слоў, аўстрыцызмаў і гельвецызмаў і іншыя асаблівасці, не характэрныя для літаратурнай нямецкай мовы . З’яўляючыся наддыялектнымі формамі, яны тым не менш не могуць разглядацца ў адрыве ад дыялектаў — баварскіх і алеманскіх , адпаведна.
Ніжненямецкая група дыялектаў (Niederdeutsch, Plattdeutsch) распаўсюджана на поўначы Германіі і ва ўсходняй частцы Нідэрландаў. Ніжнефранкскія дыялекты на тэрыторыі Нідэрландаў звычайна выдзяляюць як дыялекты нідэрландскай мовы[93], аднак іх гістарычная сувязь з нямецкай мовай не дазваляе разглядаць іх у адрыве ад яе[94]. У спісе прыведзены ўсе буйныя дыялекты гэтай групы без адрознення вобласці іх распаўсюджання. Ніжнесаксонскія, якія таксама называюцца заходненіжненямецкімі, і ўсходненіжненямецкія дыялекты аб’ядноўваць паняццем ніжненямецкая мова. Заходнія дыялекты гэтай мовы адрозніваюцца ад усходніх перш за ўсё гістарычна складзенымі фанетычнымі нормамі і лексікай, бо дыялекты паўночна-ўсходняй Германіі ў сярэднія вякі былі пад уплывам славянскіх моў. Некаторыя дыялекты ўсходненіжненямецкай прасторы перасякаюцца з усходнесярэдненямецкімі дыялектамі[95]
Сярэдненямецкая група дыялектаў (Mitteldeutsch) распаўсюджана ў сярэдняй частцы Германіі, прычым вобласць яе распаўсюджання ўяўляе сабой вузкую паласу, якая аддзяляе ніжненямецкія дыялекты ад паўднёванямецкіх. Сярэдненямецкія дыялекты, як і паўночная група, дзеляцца на дзве часткі — заходнюю і ўсходнюю. Заходняя ў асноўным уключае франкскія дыялекты , якія працягваюцца да паўднёванямецкай прасторы, пераходзячы ў верхнефранкскія дыялекты . Ва ўсходняй частцы пераважаюць цюрынгска-верхнесаксонскія дыялекты , якія займаюць вялікія тэрыторыі на захад ад лужыцкай дыялектнай групы.
Паўднёванямецкая група дыялектаў (Oberdeutsch) распаўсюджана ў паўднёвай частцы Германіі, у Швейцарыі і Аўстрыі. Паўночная частка паўднёванямецкай прасторы занята ўсходне- і паўднёвафранкскімі дыялектамі, якія ўваходзяць у буйную групу франкскіх дыялектаў, у якіх пазней адбылося другое перамяшчэнне[96]. Гэтая група працягваецца на паўночным захадзе да Нідэрландаў і Бельгіі. Адпаведна, заходнюю і ўсходнюю частку займаюць дзве найбуйнейшыя групы прасторы — алеманскія[97] і баварскія дыялекты[98].
Наддыялектныя формы — аўстрыйскі і швейцарскі варыянты нямецкай мовы — цесна звязаныя з дыялектамі, на тэрыторыі распаўсюджання якіх яны ўжываюцца. Так, аўстрыйскі варыянт адносяць да аўстра-баварскіх дыялектаў , а швейцарскі — адпаведна, да швейцарскага дыялекту[99]. Але ні той, ні другі нельга пераносіць выключна на дыялекты, бо абодва варыянты ўнармаваны і выкарыстоўваюцца на пісьме[100][101].
Аўстрыйскі і швейцарскі варыянты маюць уласныя адрозненні ад стандартнай нямецкай мовы, якія ўкосна адпавядаюць дыялектам гэтых рэгіёнаў і праяўляюць сябе ў першую чаргу ў зносінах з носьбітамі літаратурнай мовы[17]. У цэлым немцы свабодна разумеюць швейцарцаў і аўстрыйцаў, аднак у радзе выпадкаў фанетычныя і лексічныя асаблівасці гэтых варыянтаў не адпавядаюць літаратурнай норме, тым самым ствараючы бар’еры для міжнацыянальных зносін. Напрыклад, аўстрыйскія назвы месяцаў Jänner і Feber адрозніваюцца ад нямецкіх Januar і Februar, а некаторыя граматычныя канструкцыі гэтага варыянта (напрыклад, часавая форма прэтэрыта і ўсе часы кан'юнктыва ) носяць зусім іншую семантычную афарбоўку[102]. У швейцарскім варыянце, як і ў аўстрыйскім, таксама існуюць шматлікія лексічныя неадпаведнасці, якія складана ўспрымаюцца носьбітамі нямецкай мовы. Напрыклад, часта выкарыстоўваюцца словы французскага паходжання (Billett замест Fahrkarte, Velo замест Fahrrad, Poulet замест Hühnerfleisch). Акрамя гэтага, існуюць адрозненні ў маўленні, якія ствараюць дадатковыя складанасці для разумення мовы: адрозненні ў вымаўленні выбухных /p/, /t/, /k/ (аўстрыйскі варыянт) і спіранта /ç/, адсутнасць гартаннай змычкі (у швейцарскім варыянце)[103][104].
І аўстрыйскі, і швейцарскі варыянты шырока распаўсюджаны ў краінах свайго ўжывання. Нягледзячы на тое, што дзяржаўнай мовай з’яўляецца літаратурная нямецкая, статус гэтых варыянтаў намнога больш трывалы, бо аўстрыцызмы і гельвецызмы шырока ўжываюцца ў сродках масавай інфармацыі і ў гутарковым маўленні[17][105][106][107].
У нямецкім алфавіце выкарыстоўваецца 26 пар лацінскіх літар (малыя і вялікія)[108]; літары ўмлаўтных гукаў (ä, ö, ü), і лігатура ß (эсцэт) у склад алфавіта не ўваходзяць. Пры алфавітным упарадкаванні ä, ö, ü не адрозніваюцца ад a, o, u адпаведна, за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі ўмлаўтам, — у гэтым выпадку слова з умлаўтам ідзе пасля; ß выкарыстоўваецца пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў[109] і прыроўніваецца да спалучэння ss[110]. Аднак пры пералічванні нямецкіх літар літары ä, ö, ü прыводзяць не побач з адпаведнымі літарамі a, o і u, а ў канцы спіса[111]. У слоўніках нямецкія словы размяшчаюцца без уліку умлаўта.
Да лацініцы ў нямецкай мове для пісьма ўжываліся руны, якія пасля хрысціянізацыі германскіх зямель поўнасцю выйшлі з ужытку. Да пачатку XX ст. афіцыйна выкарыстоўваўся гатычны шрыфт (у тым ліку і ў слоўніках, выдадзеных у іншых краінах)[112]. Існавалі таксама асаблівы гатычны рукапісны шрыфт і фрактура (выкладаліся ў школах да 1941 года). Антыква выкарыстоўваецца спачатку неафіцыйна з XIX ст., а пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ўводзіцца афіцыйна. Пры нацыстах гатычны шрыфт быў вернуты і некаторы час ужываўся афіцыйна, але затым нацысцкая ж прапаганда пачала ганенні на гатычныя шрыфты, угледзеўшы ў іх рысы яўрэйскага квадратнага пісьма[113]. Цяпер яны выкарыстоўваюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах ці пры выданні кніг.
Нямецкая фанетыка і фаналогія — гэта найперш фанетычная і фаналагічная сістэма літаратурнай нямецкай мовы, бо сама нямецкая мова неаднародная, мае некалькі стандартных варыянтаў , у залежнасці ад краіны распаўсюджання, і мноства дыялектаў , кожны з якіх мае свае ўласныя фанетычныя асаблівасці[114][115].
У канцы XVIII ст. эталонным нямецкім вымаўленнем лічылася саксонскае, што тлумачыцца моцным уплывам саксонскіх дзеячаў мастацтва і навукі на нямецкую культуру ў цэлым. Ужо ў XIX ст. вымаўленне, характэрнае для мовы жыхароў паўночнай Германіі, істотна ўмацавала свае пазіцыі, што, з аднаго боку, было выклікана ўзмацненнем Прусіі і стварэннем пад яе эгідай аб’яднанай Германскай імперыі, з другога — ужо замацаванымі ў вуснай мове стандартамі паўночнагерманскага вымаўлення.
Гэтае вымаўленне было кадыфікавана ў «Сцэнічным вымаўленні» (Deutschen Bühnenaussprache) Тэадора Зібса ў 1898 годзе. Сучасныя арфаэпічныя слоўнікі ў цэлым адпавядаюць нормам, устаноўленым Зібсам, адрозніваючыся ад іх толькі нязначна. Так, напрыклад, сучаснае вымаўленне гука [r] ужо не адпавядае фанеме /r/. Прызнанымі сёння нормамі вымаўлення лічацца нормы Конрада Дудэна, прыведзеныя ў яго «Арфаэпічным слоўніку» (Duden-Aussprachewörterbuch)[116], які апісвае ўсе асноўныя правілы фанетыкі і фаналогіі, але ў той жа час не заўсёды адлюстроўвае сучасны стан нямецкага вымаўлення. Прычынай гэтых неадпаведнасцей з’яўляюцца змены ў маўленні немцаў, выкліканыя радам фактараў, сярод якіх значнае месца занімае ўплыў сучаснай заходняй культуры. Тым не менш, нормы літаратурнай нямецкай мовы і яе фанетыкі і фаналогіі працягваюць выкладацца ў нямецкіх школах і вышэйшых навучальных установах[117].
Фанетыка нямецкай мовы налічвае 44 гукі, сярод якіх адрозніваюць 16 галосных, 3 дыфтонгі , 22 зычныя і 3 афрыкаты (гукаспалучэнні [kv] і [ks] часта разглядаюць у радзе афрыкат, аднак у МФА яны не ўлічваюцца)[118]. Акрамя стандартнага набору гукаў у нямецкай могуць выкарыстоўвацца таксама гукі [ʌ] (Dublin), [æ] (Canberra), [ə:] (New Jersey), [ɔ:] (Hall), [ɶ:] (Chef d'ɶuvre), [w] (Waterproof), [θ] (Commonwealth), [ð] (CiudadTrujillo), [ʤ] (Gin), якія ўжываюцца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.
У залежнасці ад становішча языка нямецкія галосныя падзяляюцца на галосныя пярэдняга (i, e, ä, ö, ü) і задняга радоў (a, o, u). Яны бываюць доўгімі і кароткімі, прычым 8 галосных літар даюць 16 галосных гукаў[118]. Працягласць галосных звязваецца з якасцю склада, які яны ўтвараюць. У гэтых адносінах адрозніваюць адкрытыя (заканчваюцца на галосны ці складаюцца з аднаго галоснага) і закрытыя склад і (заканчваюцца на адну або некалькі зычных). Дыфтонгам называецца злітнае вымаўленне ў адным складзе двух галосных. У залежнасці ад удзелу голасу нямецкія зычныя падзяляюцца на глухія , звонкія (выбухныя і шчылінныя ) і санорныя (гучныя). Пад афрыкатамі разумеюць злітнае вымаўленне двух зычных.
|
|
Традыцыйна ў нямецкай транскрыпцыі для вывучэння або чытання складаных слоў выкарыстоўваюць адмысловыя знакі, якія паказваюць на розныя асаблівасці вымаўлення[119]: [:] (працягласць), ['] (націск), [•] (паўпрацягласць), [’] (цвёрды прыступ галоснага ў пачатку слова). Так, напрыклад, слова Uhu мае транскрыпцыю ['’u: hu•]: відавочна, што слова чытаецца з прыступам на першым гуку, націск падае на першы склад, u — доўгі, канцавая галосная вымаўляецца паўдоўга, h — вымаўляецца (у адрозненне ад звычайнага ўжывання паміж двума галоснымі, як, напрыклад, у слове fliehen). У звычайных слоўніках, якія не прадугледжваюць раскрыцця фанетычных асаблівасцей слоў, знакі [’] і [•] апускаюцца.
Слоўны націск у нямецкай мове носіць фіксаваны характар і амаль не змяняе свайго становішча ў слове. У каранёвых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск падае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У сувязі з гэтым вылучаюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, miss-, ver-, zer-), якія іначай называюцца паўпрэфіксамі і прэфіксамі (націскальнасць з’яўляецца адной з прычын проціпастаўлення гэтых афіксаў). Большасць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, аднак існуе цэлая група націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et)[118]. У складаных словах націск бывае галоўным (звычайна падае на першы кампанент слова) і другарадным. Другарадны націск звычайна падае на другі кампанент (напрыклад, як у слове Zeít-verschiébung), аднак існуюць і выключэнні (напрыклад, як у слове Jáhr-húndert), а ў абрэвіятурах адносіцца да апошняй літары (die BRD [be:’ɛr’de:]).
Націск у сказе падае на якія-небудзь знамянальныя словы, г.зн. службовыя словы націску пазбаўленыя. Націск, рухі тону , тэмп і паўзы ў сукупнасці даюць інтанацыю . Галоўны націск ва ўсёй фразе называецца фразавым націскам , для якога характэрныя паніжэнні ці павышэнні тону: Was "machen Sie?. Лагічны націск паказвае на слова, якое той, хто гаворыць, хоча лагічна вылучыць: "Er kommt heute — Er "kommt heute.
Па сваёй марфалагічнай структуры нямецкая мова з’яўляецца флектыўна-аналітычнаю. Флектыўнасць і аналітызм пераважаюць у мове і ўтвараюць дамінанту яе марфалагічнага строю[120].
Сінтэтычна спрагаецца дзеяслоў у нямецкай мове ў цяперашнім (Präsens ) і прошлым часе (Präteritum ); сінтэтычна скланяецца прыметнік, выступаючы ў атрыбутыўнай функцыі; субстантыўныя прыметнікі таксама маюць канчаткі і скланяюцца па склонах . Практычна ўсе займеннікі скланяюцца сінтэтычна, аднак сустракаюцца і суплетыўныя формы (асабліва ў асабовых займеннікаў ): ich — meiner — mir; er — ihm; wir — uns. Што да скланення назоўнікаў, то тут назіраецца даволі своеасаблівая карціна: назоўнікі, у залежнасці ад прыналежнасці да таго ці іншага скланення (у нямецкай іх чатыры), скланяюцца альбо флектыўна-аналітычна, г.зн. па склонах змяняецца не толькі імя, але і артыкль (моцнае, слабае і змешанае скланенні), альбо толькі аналітычна, змяняецца толькі артыкль, імя ж застаецца ва ўсіх склонах нязменным (жаночае скланенне). З лічэбнікаў толькі парадкавыя змяняюцца па склонах і маюць тыя ж канчаткі, што і прыметнікі.
Аналітычна ўтвараюцца ў нямецкай мове:
Інкарпарацыя хоць і не з’яўляецца дамінуючым марфалагічным тыпам нямецкай мовы, усё ж сустракаецца ў ёй вельмі часта. Прыкладамі інкарпарацыі ў нямецкай мове з’яўляюцца:
Аглютынацыя сустракаецца ў нямецкай мове даволі рэдка. Прыклад аглютынацыі: der Bär — die Bärin — die Bärinnen. Суфікс -in (-inn) перадае толькі жаночы род , а суфікс -en — толькі множны лік .
Артыкль у нямецкай мове — гэта службовае слова, якое ўказвае на род, лік і склон назоўніка (таму яго яшчэ называюць родавым словам)[121]. Адрозніваюць пэўныя (der, die, das, die) і няпэўныя артыклі (ein, eine, ein, множнага ліку ў няпэўнага артыкля няма). Яны могуць скланяцца як указальныя (dieser, jener), прыналежныя (mein, dein, sein), пытальныя (welcher?, was für ein…?) і няпэўныя (jeder, mancher) займеннікі, адмоўны займеннік kein, а таксама займеннікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (alle, viele, einige, mehrere)[122].
Склон | Мужчынскі род | Жаночы род | Ніякі род | Множны лік |
---|---|---|---|---|
Nominativ | der (ein) | die (eine) | das (ein) | die |
Genitiv | des (eines) | der (einer) | des (eines) | der |
Dativ | dem (einem) | der (einer) | dem (einem) | den |
Akkusativ | den (einen) | die (eine) | das (ein) | die |
Няпэўны артыкль часцей за ўсё стаіць перад назоўнікамі, якія ўпамінаюцца ўпершыню ці мала вядомыя. Пэўны артыкль ужываецца, калі прадмет ужо ўпамінаўся, а таксама пры наяўнасці азначэння (назоўнік у форме роднага склону, парадкавы лічэбнік , прыметнік у Superlativ). Артыкль можа быць апушчаны ў выпадках, калі перад назоўнікам стаіць займеннік ці колькасны лічэбнік , калі назоўнік — назва краіны ці горада (ніякі род), абстрактнае паняцце, ці ён абазначае нейкае рэчыва ў невядомай колькасці.
Нямецкія назоўнікі ў адзіночным ліку маюць чатыры тыпы скланення: моцнае для мужчынскага і ніякага роду, слабае — для мужчынскага роду, жаночае — для жаночага роду і змешанае — для некаторых назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду. Імёны ўласныя маюць канчатак -s толькі ў родным склоне[123].
Склон | Моцнае скланенне | Слабае скланенне | Жаночае скланенне | Змешанае скланенне |
---|---|---|---|---|
Nominativ | der Berg | der Mensch | die Frau | der Name |
Genitiv | des Berg(e)s | des Menschen | der Frau | des Namens |
Dativ | dem Berg | dem Menschen | der Frau | dem Namen |
Akkusativ | den Berg | den Menschen | die Frau | den Namen |
Множны лік назоўнікі ўтвараюць па пяці тыпах (1 тып — суфікс -e; 2 тып — суфікс -(e)n (заўсёды без умлаўта); 3 тып — суфікс -er (па магчымасці з умлаўтам); 4 тып — без суфікса (з умлаўтам і без яго); 5 тып — суфікс -s (для скарочаных і складанаскарочаных слоў, а таксама запазычанняў ; без умлаўта)[124].
Тып | Лік | Мужчынскі род | Жаночы род | Ніякі род |
---|---|---|---|---|
I | Адзіночны — множны | der Platz — die Plätze | die Stadt — die Städte | das Jahr — die Jahre |
II | Адзіночны — множны | der Junge — die Jungen | die Uhr — die Uhren | das Bett — die Betten |
III | Адзіночны — множны | der Mann — die Männer | das Bild — die Bilder | |
IV | Адзіночны — множны | der Vogel — die Vögel | die Tochter — die Töchter | das Gebäude — die Gebäude |
V | Адзіночны — множны | der Park — die Parks | die Mutti — die Muttis | das Hotel — die Hotels |
У множным ліку ўсе назоўнікі скланяюцца аднолькава. У давальным склоне к форме множнага ліку прыбаўляецца -n, калі гэта форма яшчэ не мае такога канчатка (ці канчатка -s) у назоўным склоне.
Склон | Мужчынскі род | Жаночы род | Ніякі род |
---|---|---|---|
Nominativ | die Männer | die Frauen | die Kinos |
Genitiv | der Männer | der Frauen | der Kinos |
Dativ | den Männern | den Frauen | den Kinos |
Akkusativ | die Männer | die Frauen | die Kinos |
Нямецкія прыметнікі змяняюцца толькі калі выступаюць як азначэнні да назоўнікаў. Яны маюць тры тыпы скланення[125]:
Склон | Мужчынскі род | Жаночы род | Ніякі род | Множны лік |
---|---|---|---|---|
Nominativ | der gute Mann | die gute Frau | das gute Kind | die guten Leute |
Genitiv | des guten Mannes | der guten Frau | des guten Kindes | der guten Leute |
Dativ | dem guten Mann(e) | der guten Frau | dem guten Kind(e) | den guten Leuten |
Akkusativ | den guten Mann | die gute Frau | das gute Kind | die guten Leute |
Склон | Мужчынскі род | Жаночы род | Ніякі род | Множны лік |
---|---|---|---|---|
Nominativ | süßer Wein | warme Milch | frisches Gemüse | gute Bücher |
Genitiv | süßen Weines | warmer Milch | frischen Gemüses | guter Bücher |
Dativ | süßem Wein(e) | warmer Milch | frischem Gemüse | guten Büchern |
Akkusativ | süßen Wein | warme Milch | frisches Gemüse | gute Bücher |
Склон | Мужчынскі род | Жаночы род | Ніякі род |
---|---|---|---|
Nominativ | ein großer Platz | eine große Stadt | ein großes Land |
Genitiv | eines großen Platzes | einer großen Stadt | eines großen Landes |
Dativ | einem großen Platz(e) | einer großen Stadt | einem großen Land(e) |
Akkusativ | einen großen Platz | eine große Stadt | ein großes Land |
Нямецкія прыметнікі і прыслоўі могуць утвараць ступені параўнання. Усяго іх тры[126]:
Некаторыя прыметнікі і прыслоўі не ўтвараюць ступені па агульных правілах: hoch — höher — höchste, gut — besser — beste і інш.
Нямецкія займеннікі могуць замяняць назоўнікі там, дзе гэта неабходна. Да іх адносяцца асабовыя (ich, du, er, sie, es, wir, ihr, sie, Sie), пытальныя (wer?, was?), няпэўныя (man, etwas, jemand, alle, alles, viele, einige) і адмоўныя займеннікі (nichts, niemand), а таксама безасабовы займеннік es і займенныя прыслоўі[128]. Усе астатнія займеннікі суправаджаюць назоўнікі. Пытальныя і асабовыя займеннікі скланяюцца па трох склонах[129], бо формы роднага склону перайшлі ў разрад прыналежных.
Склон | Пытальныя займеннікі | 1 асоба адз. л. | 2 асоба адз. л. | 3 асоба адз. л. | 1 асоба мн. л. | 2 асоба мн. л. | 3 асоба мн. л. | Ветлівая форма |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Nominativ | wer? was? | ich | du | er, sie, es | wir | ihr | sie | Sie |
Dativ | wem? | mir | dir | ihm, ihr, ihm | uns | euch | ihnen | Ihnen |
Akkusativ | wen? was? | mich | dich | ihn, sie, es | uns | euch | sie | Sie |
Прыналежныя займеннікі адказваюць на пытанне wessen? (чый?, чыя?, чыё?, чые?). Яны адпавядаюць асабовым займеннікам у родным склоне: mein, dein, sein, ihr, sein, unser, ihr, sie, Sie. Кожны прыналежны займеннік дапасоўваецца ў родзе, ліку і склоне з назоўнікам, з якім ён звязаны. У адзіночным ліку ён скланяецца як няпэўны артыкль, а ў множным як пэўны[130].
Склон | Мужчынскі род | Жаночы род | Ніякі род | Множны лік |
---|---|---|---|---|
Nominativ | mein | meine | mein | meine |
Genitiv | meines | meiner | meines | meiner |
Dativ | meinem | meiner | meinem | meinen |
Akkusativ | meinen | meine | mein | meine |
Няпэўна-асабовы займеннік man ужываецца, калі асоба толькі маецца на ўвазе, ён не перакладаецца на беларускую мову. Уся канструкцыя перакладаецца як безасабовы сказ . Вельмі часта ён ужываецца з мадальнымі дзеясловамі (man kann, man darf і т. д.)[131]. Безасабовы займеннік es ужываецца як дзейнік у спалучэнні з безасабовым дзеясловам (Es regnet. Es ist Sonntag. Wie geht es Ihnen? Es ist etwas passiert?). Займенныя прыслоўі[132] служаць для абазначэння неадушаўлёных прадметаў. Яны бываюць указальнымі (утвараюцца з указальнага прыслоўя da і адпаведнага прыназоўніка: dabei, dafür, damit, darüber, dazu і інш.) і пытальнымі (пытальнае прыслоўе wo і прыназоўнік: wobei, wofür, womit, worüber, wozu). Пытанні аб адушаўлёных прадметах утвараюцца іначай. Для іх выкарыстоўваецца спалучэнне прыназоўніка і пытальнага займенніка wer у адпаведным склоне (Um wen geht es?).
Нямецкія лічэбнікі падзяляюць на колькасныя (eins, zwei, drei, vier, fünf, sechs і т. д.) і парадкавыя (erste, zweite, dritte, vierte, fünfte, sechste). Субстантывіраваныя лічэбнікі, якія выконваюць часта функцыю дзейніка , у якасці лічэбнікаў не заўсёды ўлічваюць.
Першыя адказваюць на пытанне «колькі?» і могуць быць простымі (1—12, 100, 1000), складанымі (13—19; утвараюцца ад адзінак і ліку zehn) і вытворнымі. Колькасныя лічэбнікі ад 20 да 99 ўтвараюцца спалучэннем у адно слова назвы лічэбніка першага парадку, злучніка und і лічэбніка другога парадку (напрыклад, 35 — fünfunddreißig, літаральна «пяць-і-трыццаць»)[133][134]. Утварэнне лічэбнікаў парадку соцень і тысяч адбываецца спалучэннем у адно слова колькасці тысяч, затым соцень, затым указання састаўной часткі лічэбніка, адпаведнага лічэбніку другога ці першага парадку. Лічэбнікі, пачынаючы з мільёна і больш, пішуцца асобна з указаннем іх колькасці ў пачатку састаўнога лічэбніка (напрыклад, 1 364 819 — eine Million dreihundertvierundsechzigtausendachthundertneunzehn)[135].
Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанне «які? якая? якое?» і дзеляцца на наступныя групы:
Каб утварыць дроб, да колькаснага лічэбніка трэба дадаць суфікс -tel (1/4 — Viertel, 3/5 — drei Fünftel). Дзесятковы дроб чытаецца з коскай (0,348 — Null Komma dreihundertachtundvierzig)[137].
Нямецкія прыназоўнікі ўжываюцца перад назоўнікамі і асабовымі займеннікамі , такім чынам вызначаючы іх склон . У сувязі з гэтым вылучаюць тры групы прыназоўнікаў, якія кіруюцца адпаведна давальным (mit, aus, nach, zu, bei, von, außer, seit, gegenüber, entgegen), вінавальным (für, gegen, durch, ohne, um, bis, entlang) ці родным склонам (während, trotz, wegen, (an)statt, unweit)[138].
Двайному кіраванню падпарадкоўваюцца прыназоўнікі in, an, auf, vor, hinter, über, unter, neben, zwischen, якія могуць выкарыстоўвацца з вінавальным і давальным склонамі. Пры гэтым прымаецца пад увагу, якое значэнне мае выказнік у сказе. напрыклад: Sie hängt ein Bild über die Couch (Akk.) — Das Bild hängt über der Couch (Dat.). У дадзеным выпадку важна, якое пытанне прымяняецца да прыназоўніка — wohin? ці wo?[131].
Нямецкі дзеяслоў мае пяць асноўных катэгорый[139]: асоба (1-я, 2-я, 3-я), лік (адзіночны і множны ), час (прошлы , цяперашні і будучы ), стан (незалежны і залежны ) і лад (абвесны , загадны і умоўны ). Акрамя асабова-часавых форм у дзеяслова ёсць таксама неасабовыя формы: Infinitiv I , Infinitiv II[131], Partizip I і Partizip II[140]. У залежнасці ад асаблівасцей формаўтварэння адрозніваюць слабыя, моцныя і няправільныя дзеясловы[141]. У залежнасці ад кіравання адрозніваюць пераходныя , якія патрабуюць наяўнасці дапаўнення ў Akkusativ, і непераходныя дзеясловы, якія дапаўненняў не патрабуюць. Дзеясловы могуць быць зваротнымі (абазначаюць дзеянне, накіраванае на дзеючую асобу), а таксама мадальнымі (дзеясловы dürfen, können, mögen, müssen, sollen, wollen і дзеяслоў lassen, які часта да мадальных не адносяць)[142].
У нямецкай мове шэсць часоў :
Präsens Aktiv | Präteritum Aktiv | Perfekt Aktiv | Plusquamperfekt Aktiv | Futur I Aktiv |
---|---|---|---|---|
ich mache | ich machte | ich habe gemacht | ich hatte gemacht | ich werde machen |
du machst | du machtest | du hast gemacht | du hattest gemacht | du wirst machen |
er (sie, es) macht | er (sie, es) machte | er (sie, es) hat gemacht | er (sie, es) hatte gemacht | er (sie, es) wird machen |
wir machen | wir machten | wir haben gemacht | wir hatten gemacht | wir werden machen |
ihr macht | ihr machtet | ihr habt gemacht | ihr hattet gemacht | ihr werdet machen |
sie (Sie) machen | sie (Sie) machten | sie (Sie) haben gemacht | sie (Sie) hatten gemacht | sie (Sie) werden machen |
Стан залежыць ад характару дзейніка . Ён можа быць незалежным (Aktiv — дзеянне зыходзіць ад дзейніка) і залежным (Passiv — дзеянне накіравана на сябе). У пасіўнага стану ёсць усе тыя ж часавыя формы, што і ў актыўнага. Усе яны ўтвараюцца па адной схеме. Präsens Passiv утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Präteritum Passiv — werden у Präteritum і Partizip II. Perfekt і Plusquamperfekt Passiv — werden у адпаведнай форме (асаблівая форма worden) і Partizip II. Futur Passiv — werden у Futur і Partizip II[139].
Präsens Passiv | Präteritum Passiv | Perfekt Passiv | Plusquamperfekt Passiv | Futur I Passiv |
---|---|---|---|---|
ich werde gefragt | ich wurde gefragt | ich bin gefragt worden | ich war gefragt worden | ich werde gefragt werden |
du wirst gefragt | du wurdest gefragt | du bist gefragt worden | du warst gefragt worden | du wirst gefragt werden |
er (sie, es) wird gefragt | er (sie, es) wurde gefragt | er (sie, es) ist gefragt worden | er (sie, es) war gefragt worden | er (sie, es) wird gefragt werden |
wir werden gefragt | wir wurden gefragt | wir sind gefragt worden | wir waren gefragt worden | wir werden gefragt werden |
ihr werdet gefragt | ihr wurdet gefragt | ihr seid gefragt worden | ihr wart gefragt worden | ihr werdet gefragt werden |
sie (Sie) werden gefragt | sie (Sie) wurden gefragt | sie (Sie) sind gefragt worden | sie (Sie) waren gefragt worden | sie (Sie) werden gefragt werden |
Статыў (пасіў стану, або кароткі пасіў) перадае ўжо не працэс дзеяння, а яго вынік. Ён утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова sein у адпаведнай форме і другога дзеепрыметніка пераходнага сэнсавага дзеяслова.
Сувязны лад (Konjunktiv — выражае жаданне ці магчымасць) мае тыя ж часавыя формы, што і абвесны (Indikativ)[149]. Präsens Konjunktiv утвараецца пры дапамозе інфінітыўнай асновы, суфікса -e і асабовага канчатка, але каранёвая галосная пры гэтым застаецца нязменнай. У 1-й і 3-й асобе адзіночнага ліку суфікс і асабовы канчатак зліваюцца, што не дапускае падваення зычнай. Формы Präteritum Konjunktiv слабых дзеясловаў супадаюць з формамі прэтэрыта абвеснага ладу. Формы прэтэрыта кан’юнктыва моцных дзеясловаў утвараюцца з асновы дзеяслова ў прэтэрыце абвеснага ладу з дапамогай суфікса -e і асабовых канчаткаў прэтэрыта. Каранёвыя галосныя a, o, u атрымліваюць умлаут . Існуе таксама цэлы рад дзеясловаў, Präteritum Konjunktiv якіх не падпарадкоўваецца агульным правілам: гэта няправільныя дзеясловы sein (wäre), tun (täte), gehen (ginge), stehen (stände); няправільныя дзеясловы haben (hätte), werden (würde), bringen (brächte); прэтэрыта-прэзэнсныя дзеясловы (акрамя sollen і wollen): dürfte, könnte, möchte, müsste, wüsste. Perfekt Konjunktiv утвараецца пры дапамозе дапаможных дзеясловаў haben ці sein, якія стаяць у Präsens Konjunktiv, і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Plusquamperfekt Konjunktiv утвараецца з дапамогай тых жа дапаможных дзеясловаў у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Futurum I і Futurum II Konjunktiv утвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II адпаведна. Акрамя гэтых форм ёсць яшчэ дзве, аналагаў якім няма ў беларускай мове. Гэта Konditionalis I і Konditionalis II. Яны ўтвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präteritum Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II.
Загадны лад (Imperativ) мае чатыры формы: 2-ая асоба адзіночнага ліку (arbeite, nimm), 1-ая асоба множнага ліку (arbeiten wir / wollen wir arbeiten, nehmen wir / wollen wir nehmen), 2-ая асоба множнага ліку (arbeitet, nehmt) і ветлівая форма (arbeiten Sie, nehmen Sie). Таксама загадны лад можна ўтварыць інфінітывам ( Nicht aus dem Fenster lehnen! ) або другім дзеепрыметнікам ( Hiergeblieben! ). Пабуджальнасць у нямецкім могуць выражаць некаторыя граматычныя канструкцыі (напрыклад, haben / sein + zu + Infinitiv, мадальны дзеяслоў + Infinitiv).
Інфінітыў (Infinitiv) і дзеепрыметнік (Partizip) удзельнічаюць ва ўтварэнні розных граматычных канструкцый і часавых форм.
Інфінітыў утварае інфінітыўныя групы і канструкцыі з прыназоўнікам zu (інфінітыўныя групы тыпу um zu, ohne zu, (an) statt zu; канструкцыя haben/sein + zu + Infinitiv)[150] і без яго (з мадальнымі дзеясловамі, дзеясловамі руху і іншымі дзеясловамі-выключэннямі). Інфінітыў выконвае розныя сінтаксічныя ролі: дзейнік (Es ist eine Vergnügen, zu reiten), выказнік (Vielleicht haben Sie die Absicht, auch unsere Vororte mit ihren schönen Palästen und Parks zu besuchen), дапаўненне (Marion war von Herzen froh (darüber), in diesem schrecklichen halbzerstörten Haus nicht allein zu sein) і акалічнасць (Er fährt nach Moskau, um seine Eltern zu besuchen).
Нямецкі дзеепрыметнік бывае двух відаў: Partizip I (аснова дзеяслова ў Präsens і суфікс -(e)nd) і Partizip II (аснова дзеяслова, прыстаўка ge- і суфікс -(e)t (для слабых дзеясловаў) ці -en (для моцных дзеясловаў))[151]. Першы дзеепрыметнік часта выступае ў ролі азначэння да назоўніка (Das zu lesende Buch) і акалічнасці (Aus dem Kino zurückgehend, besprachen die Leute den Film). Другі дзеепрыметнік ужываецца пры ўтварэнні складаных часавых форм Perfekt і Plusquamperfekt (Mein Freund hat das Institut absolviert)[152], ва ўсіх часавых формах пасіўнага стану (Der Text wird/wurde nacherzählt, nachdem er zweimal vorgelesen worden ist/worden war) і як азначэнне да назоўніка ў дзеепрыметных групах (Die von mir gekaufte Zeitung liegt auf dem Tisch).
Сінтаксіс нямецкай мовы развіваўся на працягу ўсяе гісторыі існавання мовы , аднак канчатковае нармаванне адбывалася толькі ў XIX—XX стагоддзях. Пунктуацыя нямецкай мовы сярэдневякоўя і новага часу выключала вялікую колькасць знакаў прыпынку, таму сказы былі простымі, аднак са з’яўленнем коскі ў ранненоваверхненямецкім перыядзе адбыўся вялікі рывок у развіцці нямецкага сказа, што вызначыла яго сённяшнюю структуру[153].
Нямецкія сказы бываюць простымі і складанымі . Просты сказ звычайна складаецца з двух слоў — дзейніка і выказніка (неразвіты сказ), аднак можа ўключаць і даданыя члены сказа (развіты сказ). Складаныя сказы складаюцца з двух або некалькіх простых сказаў. Адпаведна, яны бываюць складаназлучанымі (бяззлучнікавыя і злучнікавыя), якія складаюцца з двух незалежных сказаў, і складаназалежныя , якія складаюцца з галоўнага і аднаго ці некалькіх даданых сказаў[154].
Сувязь у складаназлучаным сказе ажыццяўляецца пры дапамозе злучальных злучнікаў und, aber, oder, denn, deshalb, darum, doch, dann, so, also, а таксама пры дапамозе парных злучнікаў bald… bald, nicht nur… sondern auch, sowohl… als auch, entweder… oder. Даданы сказ у складзе складаназалежнага ўводзіцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў (dass, wenn, als, weil), адносных займеннікаў (der, die, das, die), пытальных займеннікаў (wer, was, welcher), прыслоўяў (wo, wann), пытальных займенных прыслоўяў (woran, wovon, woruber) і інш. Іх выбар залежыць ад віду даданага сказа. Гэтыя сказы бываюць: дапаўняльнымі, азначальнымі, акалічнаснымі (месца, часу, спосабу дзеяння, параўнання, ступені, выніку, прычыны, мэты, умовы і ўступкі) і далучальнымі[155].
Парадак слоў у нямецкім сказе напрамую залежыць ад яго характару. У простым апавядальным сказе адрозніваюць прамы і адваротны парадак слоў. У першым выпадку маецца на ўвазе, што ўсе члены сказа займаюць толькі свае выразна ўстаноўленыя пазіцыі: спачатку дзейнік, затым выказнік і даданыя члены сказа[156]. Напрыклад, Der Lehrer kommt bald. Пры адваротным парадку слоў адбываецца інверсія: Bald kommt der Lehrer. Пры састаўным або складаным выказніку зменная частка становіцца на сваё месца, а нязменная ідзе ў канец: Ich stimme zu.
У пытальным сказе без пытальнага слова выказнік становіцца на першае месца ў сказе: Hat er das gemacht?. У пытальным сказе з пытальным словам (wer?, was?, wann?, wo?, wohin?, woher?, wie?, warum?, wozu? і інш.) на першым месцы стаіць само пытальнае слова, а выказнік ідзе за ім: Was hat er gemacht?[157].
У адмоўных сказах часцей за ўсё сустракаецца адмоўная часціца nicht, якая звычайна выкарыстоўваецца перад адмаўляемым словам: Nicht alle verstehen das. Аднак калі адмаўляецца выказнік, то часціца ставіцца ў канец сказа перад нязменнай часткай: Das weiß ich nicht. Калі адмаўляецца назоўнік, то перад ім ставіцца адмоўны займеннік kein, які замяшчае няпэўны артыкль і ўзгадняецца з назоўнікам у родзе, ліку і склоне: Ich habe keine Zeit. Двайнога адмаўлення ў нямецкай мове няма, г.зн. канструкцыі «нічога / ніколі не …» перадаюцца толькі адным адмаўленнем (у дадзеным выпадку словамі nichts ці niemand)[158].
Словаўтварэнне нямецкай мовы атрымала вельмі добрае развіццё. Багацце элементаў слоў, як уласна нямецкіх, так і запазычаных , дазваляе «збіраць» самыя розныя словы. У 1999 годзе парламент нямецкай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія разгледзеў праект закона пад назвай «Rinderkennzeichnungs- und Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz» («Закон аб перадачы абавязкаў кантролю маркіроўкі ялавічыны»). Гэтае слова афіцыйна з’яўляецца самым доўгім у нямецкай мове (63 літары, 7 частак). У Сеціве прыводзяцца спасылкі на слова з 79 літар — «Donaudampfschiffahrtselektrizitätenhauptbetriebswerkbauunterbeamtengesellschaft» («Таварыства служачых малодшага звяна органа па наглядзе за будаўніцтвам пры галоўным упраўленні электрычнага абслугоўвання дунайскага параходства»)[159]. Апошняе па новых правілах прыбаўляе яшчэ адну літару (…schifffahrt…). Падобных складаных слоў у нямецкай мове вельмі шмат[160].
Месца нямецкага словаўтварэння ў сістэме мовы да гэтага часу да канца не вызначана. Звычайна яно разглядаецца ў рамках лексікалогіі[161] ці граматыкі, аднак, будучы звязаным і з граматыкай, і з лексікай, словаўтварэнне валодае ўласнымі, толькі яму ўласцівымі рысамі[162]. Словаўтварэнне можа разглядацца як з дыяхроннага , так і з сінхроннага погляда. Гэта важна для разумення гістарычнага развіцця словаўтваральнай формы, выразнага размежавання словаўтваральных працэсаў і сучаснай структуры слова. З сінхраніяй і дыяхраніяй перакрыжоўваюцца працэсуальны і статыстычны аспекты (словаўтварэнне ў руху і статыцы).
Мінімальная адзінка слова называецца марфемай. У сваю чаргу марфемы могуць быць граматычнымі і лексічнымі. Словаўтваральны аналіз слова можа быць марфемным (дзяленне на самыя дробныя значныя адзінкі: be-auf-trag-en) і па «непасрэдна-складніках» ( Erfrischung → erfrischen + -ung → er- + frisch ). Нямецкае словаўтварэнне вылучае простыя, вытворныя і складаныя словы. Словаўтваральныя мадэлі ўяўляюць сабой класіфікацыю гэтых слоў і ўключаюць восем узроўняў: мадэль каранёвых слоў, мадэль бязафікснага словаўтварэння, прэфіксальная, суфіксальная мадэлі, мадэль прэфіксальна-суфіксальнага словаўтварэння, мадэль асноў з паўпрэфіксамі і паўсуфіксамі і азначальнае словаскладанне[163]. Гл. таксама: Афіксы ў нямецкай мове.
Мадэль | Апісанне |
---|---|
Мадэль каранёвых слоў | Каранёвыя словы не раскладаюцца на марфемы і нематываваныя. Нямецкія каранёвыя словы, як правіла, маюць адзін—два склады (Tisch, klug, Abend), але ёсць і трохскладовыя (Ameise); запазычаныя каранёвыя словы могуць уключаць больш чым два склады. На перыферыі каранёвых слоў знаходзяцца гукапераймальныя словы (paff, piep, miau) і абрэвіятуры. |
Мадэль бязафікснага (імпліцытнага) словаўтварэння | Узаемапераход часцін мовы, функцыянаванне адной і той жа асновы ў якасці розных часцін мовы (grünen vi, grün a, Grün n). Словаўтваральны афікс адсутнічае, як словаўтваральны сродак разглядаецца наяўнасць унутранай флексіі (binden — Band, krank — kränken). |
Прэфіксальная мадэль | Сувязная словаўтваральная марфема папярэднічае ўтваральнай аснове (entlaufen, missgelaunt, Unruhe). Прэфікс надае слову пэўную катэгарыяльную прыкмету (напрыклад, прэфікс be- надае дзеясловам besetzen, besticken значэнне забеспячэння). |
Суфіксальная мадэль | Сувязная словаўтваральная марфема знаходзіцца пасля ўтваральнай асновы (Schönheit, nächtlich). Суфікс падводзіць адпаведную лексічную адзінку пад больш шырокую семантычную катэгорыю. Напрыклад, суфікс назоўнікаў жаночага роду -ung мае значэнне дзеяння працэсу, асобных дзеянняў, актаў (Abdankung, Beaufsichtigung); з’яў (Lösung); тэхнічных прылад (Abdichtung); неадушаўлёных прадметаў, часам зборнасці (Besegelung, Kleidung). |
Мадэль прэфіксальна-суфіксальнага словаўтварэння | Лексічныя адзінкі, утваральныя асновы якіх адначасова спалучаюцца як з прэфіксам, так і з суфіксам (Gefrage, befrackt). |
Мадэль асноў з паўпрэфіксамі | Многія паўпрэфіксы семантычна адпавядаюць прыназоўнікам (ab-, an-, mit-, vor-, zu-). Большасць паўпрэфіксаў аддзяляльныя, але ёсць і выключэнні (über-, um-); паўпрэфіксы могуць групавацца ў семантычныя катэгорыі (узмацненне — hoch-, allzu-, blitz-; негатыўнасць — teufels-, sau-). |
Мадэль асноў з паўсуфіксамі | Адрозніваюцца ад суфіксаў абмежаванасцю выражаных імі семантычных катэгорый (наяўнасць, багацце — -voll, -reich; напрамак — -weg, -seits; здольнасць, каштоўнасць — -fertig, -fächig). |
Словаскладанне | Бывае азначальным і неазначальным. Пад першым разумеецца спалучэнне дзвюх асноў (Freiheitsliebe, Braunkohle), другі тып уключае «імператыўныя імёны» (Vergißmeinnicht), злучальныя складанні (Freundfeind) і некаторыя іншыя віды злучэнняў. Да складання адносяцца таксама злучэнні частотных кампанентаў. |
Да спрадвечных слоў нямецкай мовы адносяцца лексемы , якія ў тым ці іншым выглядзе сустракаліся яшчэ ў прагерманскай мове, з розных дыялектаў якой узніклі сучасныя германскія мовы, у тым ліку і літаратурная нямецкая[164]. Большая частка гэтых слоў была атрымана ў спадчыну прагерманскай мовай, у сваю чаргу, з праіндаеўрапейскай мовы. Да іх адносяцца, напрыклад: займеннікі ich (прагерм. *ek), du (*þū), mein (*mīnaz) і т. д.; лічэбнікі ein (прагерм. *ainaz), zwei (*twai), hundert (*hundaradą) і т. д.; назоўнікі Vieh (прагерм. *fehu), Haus (*hūsą), Feuer (*fōr) і інш.; такія дзеясловы як gehen (прагерм. *gāną), stehen (*stāną), sehen (*sehwaną) і інш.[165]
Запазычаныя словы пранікалі ў нямецкую мову, як правіла, з іншых індаеўрапейскіх моў, што тлумачыцца гістарычнымі культурнымі, палітычнымі і эканамічнымі сувязямі Германіі з суседнімі тэрыторыямі[166][167]. Разам з індаеўрапейскімі запазычаннямі ў нямецкай прысутнічае культурная лексіка з неіндаеўрапейскіх моў[168][169].
Запазычаныя словы могуць часткова захоўваць свае першапачатковыя вымаўленне і арфаграфію. Прыкладамі запазычанняў з лацінскай мовы з’яўляюцца: Koch (лац.: coquus), Wein (vīnum), Straße (strāta), Prozess (processus), schreiben (scrībere) і інш.[170] Са старажытнагрэчаскай былі запазычаныя словы, звязаныя з навукай, рэлігіяй, міфалогіяй і грамадска-палітычным ладам: Meter (ст.-грэч. μέτρον), Elektron (ήλεκτρον), Mathematik (μαθηματική), Historie (ἱστορία), Theologie (θεολογία), Liturgie (λειτουργία), Mythos (μῦθος), Thron (θρόνος), Demokratie (δημοκρατία) і інш. Словы лацінскага і грэчаскага паходжання, а таксама часткі вытворных слоў узнікалі ў нямецкай на працягу ўсяе яе наступнай гісторыі цераз іншыя мовы[171].
З італьянскай мовы прыйшлі эканамічныя тэрміны і словы, звязаныя з мастацтвам: Bank (італ.: banca), Bankrott (banca rotta), Bilanz (bilancia), Risiko (risico, risco), Kapital (capitale), Arie (aria), Oper (opera), Sinfonie (sinfonia)[172]. З французскай паходзяць словы, звязаныя з модай і бытам: Figur (фр.: figure), Garderobe (garde-robe), Toilette (toilette), Friseur (friser)[173][174]. З англійскай мовы ў нямецкую была запазычана вялікая колькасць слоў (англіцызмаў і амерыканізмаў ), звязаных з тэхналогіямі, СМІ, а таксама маладзёжнай культурай: E-Mail (англ.: e-mail), Show (show), Keyboard (keyboard), Ticket (ticket), T-Shirt (T-shirt), Party (party), Date (date), Baby (baby), Story (story)[175][176][177][178].
Вялікі ўплыў аказала арабская мова, з якой былі ўзятыя словы: Matratze (араб. مطرح), Elixir (الإكسير), Arsenal (دار الصناعة), Ziffer (صفر) і іншыя[179][180]. У нямецкай таксама прысутнічаюць шматлікія гебраізмы — запазычанні з іўрыта і ідыша: betucht (іўр.: בָּטַח), koscher (ככּשר), dufte (טוֹב), mauscheln (מֹשֶׁה ці מָשָׁל), zocken (צחוק), Chuzpe (חֻצְפָּה), Schlamassel (ідыш: שלימזל)[181][182].
Асобную катэгорыю складаюць словы, якія складаюць нацыянальную культурную лексіку. Напрыклад, з кітайскай словы Feng Shui (кіт.: 風水), Mahjong (麻將), Kungfu (功夫), Ketchup (茄汁), Tee (茶)[183]. З японскай: Kamikaze (яп.: 神風), Ninja (忍者), Aikido (合気道), Origami (折り紙), Karaoke (カラオケ), Tsunami (津波)[184]. З рускай[185]: Sputnik (спадарожнік), Sowjet (савет), Pogrom (пагром), Datsche (дача), Kosaken (казак) і іншыя[186].
У розны час нямецкая мова запазычала таксама з суседніх германскіх, славянскіх, раманскіх моў, а таксама (пры дапамозе) цюркскіх, фіна-ўгорскіх, індыйскіх , іранскіх[187], палінезійскіх , афрыканскіх і іншых моў[166][173][188].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.